апасты́лець, -ею, -ееш, -ее; зак. (разм.).

Апрыкраць; зрабіцца нямілым, невыносным, вельмі надакучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апасты́лець

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апасты́лею апасты́леем
2-я ас. апасты́лееш апасты́лееце
3-я ас. апасты́лее апасты́леюць
Прошлы час
м. апасты́леў апасты́лелі
ж. апасты́лела
н. апасты́лела
Дзеепрыслоўе
прош. час апасты́леўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апасты́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Вельмі надакучыць, апрыкраць; зрабіцца нямілым, невыносным. [Паўліна:] — Апастылела была за хваробу нават сама сабе. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збры́дзець, ‑ее; пр. збрыдзеў, ‑дзела; зак.

Разм. Апрыкраць, апастылець. — Глядзець ні на што не магу, усё так збрыдзела. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)