апаражні́ць, -ражню́, -ро́жніш, -ро́жніць; -ро́жнены; зак., што.

Зрабіць пустым, парожнім.

А. вядро.

|| незак. апаражня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апаражні́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апаражню́ апаро́жнім
2-я ас. апаро́жніш апаро́жніце
3-я ас. апаро́жніць апаро́жняць
Прошлы час
м. апаражні́ў апаражні́лі
ж. апаражні́ла
н. апаражні́ла
Загадны лад
2-я ас. апаражні́ апаражні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час апаражні́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апаражні́ць сов. (посуду и т.п.) опорожни́ть, освободи́ть, вы́свободить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апаражні́ць, ‑ражню, ‑рожніш, ‑рожніць; зак., што.

Зрабіць пустым, парожнім. [Юзя:] — Апаражні конаўку ды схадзі, калі хочаш, за грэблю па суніцы. Бажко. // Вызваліць, зрабіць свабодным. Пніцкі.. апаражніў месца за сталом. Чорны. // З’есці, выпіць усё да дна. Каб не пакрыўдзіць кухараў... [Віця] узяўся за лыжку і непрыкметна для самога сябе апаражніў усю міску. Корзун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаражніць; спаражніць, асушыць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вы́паражніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

Зрабіць парожнім, апаражніць.

В. пасудзіну.

|| незак. выпаражня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апаражня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да апаражніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаро́жніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апаражніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаражне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апаражніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаро́жнены опорожнённый, опоро́жненный, освобождённый, вы́свобожденный; см. апаражні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)