апада́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. апада́нне
Р. апада́ння
Д. апада́нню
В. апада́нне
Т. апада́ннем
М. апада́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апада́нне ср.

1. опада́ние, опаде́ние, облета́ние;

2. опада́ние, опаде́ние;

3. оседа́ние;

4. метеор. осажде́ние;

1-4 см. апада́ць 1-3, 5

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апада́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ападаць — апасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лістапа́д

‘дзеянне, ападанне лісця’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. лістапа́д
Р. лістапа́ду
Д. лістапа́ду
В. лістапа́д
Т. лістапа́дам
М. лістапа́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

опада́ние

1. апада́нне, -ння ср.;

2. апада́нне, -ння ср., спада́нне, -ння ср.; см. опада́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

опаде́ние

1. апада́нне, -ння ср.;

2. апада́нне, -ння ср., спада́нне, -ння ср.; см. опада́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лістапа́д, -а і -у, М -дзе, м.

1. -а. Адзінаццаты месяц каляндарнага года.

Пачатак лістапада.

2. -у. Ападанне лісця восенню, а таксама час гэтага ападання.

|| прым. лістапа́дны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэфалія́нты, ‑аў; адз. дэфаліянт, ‑у, М ‑нце, м.

Хімічныя рэчывы, якія выклікаюць ападанне лісця з раслін.

[Ад лац. de — ад і folium — ліст.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лістапа́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лістападу (у 2 знач.). Восень Сыпле лісце на шлях. Пойдуць зноў непагоды Лістападнай парой. Прыходзька.

2. Якому ўласціва ападанне лісця. Лістападныя дрэвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лістапад1 ’назва адзінаццатага месяца’ (ТСБМ, Бес., Гарэц., Нас., Бяльк., Яруш.), ’пара, калі ападае ліст з дрэў’ (Бяльк.), ’ападанне лісця восенню’ (ТСБМ). Укр. листопа́д ’тс’, рус. уладз., кур. листопад ’восень’, арханг. ’позняя восень’, наўг. ’верасень’; уладз., арханг., ярасл. ’кастрычнік’; том., вяц., перм., цвяр., кур. ’лістапад’; польск. listopad ’тс’, а ў XV ст. і ’кастрычнік’, в.-луж., чэш., славац. listopad ’лістапад’; славен. listopàd, серб.-харв. ли̏стопад ’лістапад’, ’ападанне лісця’, ’апалае лісце’, макед., балг. листопад ’час ападання лісця’, ст.-слав. листопадъ ’месяц кастрычнік’. Прасл. listo‑padъападанне лісця’ > ’час, калі ападае лісце’. Да ліст1 і па́даць (гл.). Аналагічна ўтвораны і літ. lapkritỹs ’лістапад’, дыял. ’кастрычнік’, ням. Laubfallападанне лісця’, ст.-грэч. φυλλοχόος ’месяц, калі падае лісце’ (Слаўскі, 4, 285–287; Кочерган, Мовознавство, 1967, 1, 59; Стабей, ZfslPh, 1971, 36 (1), 108).

Лістапа́д2 ’туберкулёз’ (Касп.), смал. ’лаянкавае слова’. Параўн. листопа́дина, уладз. листопа́дица, алан. листопадка, смал. листопадница, смал., наўг., пск., паўн.-рус. листопадня (колотуха) ’ліхаманка’, ’гарачка’. У выніку семантычнага пераносу (агульная прыкмета — гарачка) з рус. гаворак у віц. листопад ’хвароба’ — таксама семантычны перанос з ’асенняя пара’ (калі часцей, чым летам, прастужваюцца). Параўн. яшчэ рус. дан. листопадный ’брыдкі, агідны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)