ані́савы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ані́савы ані́савая ані́савае ані́савыя
Р. ані́савага ані́савай
ані́савае
ані́савага ані́савых
Д. ані́саваму ані́савай ані́саваму ані́савым
В. ані́савы (неадуш.)
ані́савага (адуш.)
ані́савую ані́савае ані́савыя (неадуш.)
ані́савых (адуш.)
Т. ані́савым ані́савай
ані́саваю
ані́савым ані́савымі
М. ані́савым ані́савай ані́савым ані́савых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ані́савы ани́совый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ані́савы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да анісу.

2. Зроблены з анісу (у 1 знач.). Анісавы алей. // Настоены на анісе (у 1 знач.). Анісавая гарэлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ані́с, -а і -у, м.

1. -а. Аднагадовая травяністая эфіраалейная расліна сямейства парасонавых з насеннем, якое мае рэзкі саладкаваты пах.

2. -у. Гатунак яблыкаў.

|| прым. ані́савы, -ая, -ае.

Анісавыя кроплі.

А. алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашаты́рна-ані́савы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нашаты́рна-ані́савы нашаты́рна-ані́савая нашаты́рна-ані́савае нашаты́рна-ані́савыя
Р. нашаты́рна-ані́савага нашаты́рна-ані́савай
нашаты́рна-ані́савае
нашаты́рна-ані́савага нашаты́рна-ані́савых
Д. нашаты́рна-ані́саваму нашаты́рна-ані́савай нашаты́рна-ані́саваму нашаты́рна-ані́савым
В. нашаты́рна-ані́савы (неадуш.)
нашаты́рна-ані́савага (адуш.)
нашаты́рна-ані́савую нашаты́рна-ані́савае нашаты́рна-ані́савыя (неадуш.)
нашаты́рна-ані́савых (адуш.)
Т. нашаты́рна-ані́савым нашаты́рна-ані́савай
нашаты́рна-ані́саваю
нашаты́рна-ані́савым нашаты́рна-ані́савымі
М. нашаты́рна-ані́савым нашаты́рна-ані́савай нашаты́рна-ані́савым нашаты́рна-ані́савых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ани́совый ані́савы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Га́нуш ’аніс’ (Нас.), га́нус, гэ́нус (Касп.), га́нусаўка, ганушо́ўка ’анісавая гарэлка’, га́нусавы, ганушо́выанісавы’ (Нас.). Першакрыніцай усіх гэтых слоў з’яўляецца грэч. назва ἄνισον. Дэталі гісторыі паасобных форм у слав. мовах (у тым ліку бел.) не вельмі ясныя. Гл. ані́с (Эт. сл. бел. мовы, 1, 115). Ст.-бел. аныжъ, ганишъ ’аніс’ < польск. (гл. Булыка, Запазыч., 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шыро́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае вялікія памеры ў папярочніку; проціл. вузкі. Тратуар шырокі. Па ім ідзе многа людзей. Брыль. Вагоны ў цягніку былі надзвычай прыгожыя, усё з шырокімі вокнамі. Лынькоў. Мужчына прыцмокнуў языком, і шчаціністы твар яго расплыўся ў шырокай ласкавай усмешцы. Няхай. Прайшло шмат часу, а яны [дубы] стаяць усё такія ж, як і раней, у вечнай задуме, раскінуўшы ў паднябессі шырокае магутнае голле. Дуброўскі. // Буйны, плячысты, каранасты (пра склад цела чалавека). Ліпа Варфаламееўна — шырокая, высокая, дзябёлая і таксама вельмі ветлівая, вельмі гаваркая, вельмі шчырая. Пянкрат. А той [Максім], высокі, шырокі ў плячах, але крыху згорблены, праціснуўся наперад. Капусцін.

2. Свабодны па пакрою, які не прылягае да фігуры. Поп выйшаў босы, накінуўшы на сябе шырокі каптан. Колас. Сівы, увесь ружовенькі, як анісавы яблык, з запалым, як у бабулькі, ротам, апрануты.. [сусед] быў у шырокі салдацкі мундзір. Ракітны.

3. Які займае сабой вялікую прастору; вялізны. Налева адкрыўся шырокі плёс. Брыль. Шырокі парк, густы агрэст, Шумяць дубы і клёны. Прыходзька. На луг шырокі Грамада рушыла касцоў. Гурло. Я праходжу, Мая краіна, Твой шырокі, Як свет, Прастор. Глебка.

4. Размашысты, свабодны (пра крокі, рухі і пад.). Ад ложка доктар пайшоў хутка, шырокім крокам, як спяшаўся куды. Пташнікаў. — Прашу! — Гунава, ідучы да стала, зрабіў шырокі, гасцінны жэст. Самуйлёнак.

5. перан. Вялікі па колькасці, ступені ахопу, размаху і пад. Шырокая сетка школ. Шырокія паўнамоцтвы. Шырокія планы. □ Шырокая аўдыторыя таксама прыкмеціла і запомніла інтэлігентнага лектара, які ўмеў вельмі жыва і цікава расказаць пра творчасць Някрасава ці Маякоўскага. Ліс. // Вялікі, значны па багаццю, разнастайны па выбар і пад. Шырокая начытанасць. Спецыяліст шырокага профілю. Шырокая праграма навуковых даследаванняў. □ У чайной заўсёды шырокі асартымент страў. «Беларусь». // Неабмежаваны, агульны. — Мы павінны лячыць фактычна здаровых людзей, разумеючы лячэнне ў шырокім сэнсе гэтага слова. Шахавец. Творчы кругагляд Самуйлёнка вельмі шырокі, цікавіўся ён многім. «Маладосць». Пад восень 1943 года пачалося наша шырокае наступленне. Лужанін. // Які вызначаецца вялікім размахам у дзейнасці, шчодрасцю ў выяўленні сваіх пачуццяў і пад. Гэта быў чалавек з адкрытым, шырокім характарам. «Маладосць». Ты ведай, дзяўчына, павер, дарагая, Даўно ў маім сэрцы шырокім жывеш. Бялевіч. // Свабодны і гучны. Напевамі песні шырокай Гамоняць палі і лугі. Колас. Песня хлынула шырокая, працяжная... Грамовіч.

6. перан. Які ахоплівае ўсё, многае або ўсіх, многіх, распаўсюджваецца на ўсё, многае або ўсіх, многіх; масавы. Шырокае сацыялістычнае спаборніцтва. Шырокія колы чытачоў. □ Бальшавікі разгарнулі сярод салдат шырокую агітацыю, растлумачваючы ім сапраўдныя мэты і прычыны вайны, паказваючы, у чыіх інтарэсах яна вядзецца. Кудраўцаў. Таварыства [аховы помнікаў гісторыі і культуры] праводзіць шырокую прапагандысцкую работу. «Помнікі». // Які з’яўляецца прадстаўніком многіх людзей. Шырокі чытач. // Распаўсюджаны, вядомы многім. Шырокая папулярнасць. □ Шырокі рэзананс кабыла беларуская літаратура на Украіне ў пачатку ХХ стагоддзя. «Полымя». // Прызначаны для многіх людзей, разлічаны на шырокія масы. На прадпрыемствах Ніжняга Тагіла расшыраецца выраб тавараў шырокага ўжытку. «Звязда».

•••

Шырокі экран гл. экран.

На шырокую нагу гл. нага.

Шырокая косць; шырокі ў косці гл. косць.

Шырокая натура гл. натура.

Шырокім фронтам гл. фронт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)