ані́с, -а і -у, м.

1. -а. Аднагадовая травяністая эфіраалейная расліна сямейства парасонавых з насеннем, якое мае рэзкі саладкаваты пах.

2. -у. Гатунак яблыкаў.

|| прым. ані́савы, -ая, -ае.

Анісавыя кроплі.

А. алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ані́с

‘гатунак’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ані́с
Р. ані́су
Д. ані́су
В. ані́с
Т. ані́сам
М. ані́се

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ані́с

‘расліна; плод’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ані́с ані́сы
Р. аніса ані́саў
Д. ані́су ані́сам
В. ані́с ані́сы
Т. ані́сам ані́самі
М. ані́се ані́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ані́с, -су м., бот., сад. ани́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ані́с, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Аднагадовая травяністая эфіраалейная расліна сямейства парасонавых, а таксама яе насенне.

2. ‑у. Старадаўні сорт паволжскай яблыні, на якой растуць сакаўныя, кісла-салодкія яблыкі з анісавым араматам.

3. ‑а. Плод гэтай яблыні.

[Грэч. anison.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ані́с ’Pimpinella anisum; Anisum Gaertn.’, аныш, ганыш (Кіс.), га́нус, гэ́нус (Касп.), га́нуш, га́нусовый, га́нусовка (Нас.). Рус. ани́с, дыял. га́нус ’кмен’, ани́ст ’тс’, ганы́ш ’Chaerophyllum bulbosum L.’, укр. ані́с, дыял. а́нис, а́ниж, а́ниш, о́ниж, га́нус, га́нижаніс’. Польск. anyż з чэш. anýz, дыял. hanýz, haníž, ст.-чэш. anež, anez, славац. aníz, onajs, anajs, в.-луж. anis, славен. jánež, серб.-харв. а́нис, а́ниш, а́нижевица, балг., мак. анасон ’тс’. Крыніца ўсіх гэтых форм с.-грэч. ἄνισον (раней ἄννησον) невядомага (міжземнаморскага?) паходжання. Грэч. > тур. > балг., мак. (БЕР, 1, 11), магчыма, грэч. > серб.-харв.; грэч. > лац. ці грэч.//лац. anisum, anesum > ст.-чэш. anez; лац. > с.-в.-ням. > ст.-чэш. anež, славен. janež, магчыма, польск. anyż, серб.-харв. аниж‑. Бел., укр. ганыш, аныш (з XVII ст.) < польск. anyż (Рудніцкі, 1, 25). Бел. аніс < рус. анис. Рус. форма, паводле Фасмера (1, 78), з н.-в.-ням. ці па версіі Гараева з французскай, што малаверагодна. У рускай пісьменнасці слова вядома з 1560 г., што дае магчымасць лічыць яго запазычаным непасрэдна з грэч. (Шанскі, 1, 4, 109), але супраць гэтага націск, які супадае з нямецкім. Назва яблыка аніс, анісаўка з рускай: анисовые яблоки — паволжскі гатунак яблык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ані́саўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. Тое, што і аніс (у 2 знач.).

2. Гарэлка, настоеная на анісе (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ани́с бот. ані́с, -са и (собир.) -су м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Га́нушаніс’ (Нас.), га́нус, гэ́нус (Касп.), га́нусаўка, ганушо́ўка ’анісавая гарэлка’, га́нусавы, ганушо́вы ’анісавы’ (Нас.). Першакрыніцай усіх гэтых слоў з’яўляецца грэч. назва ἄνισον. Дэталі гісторыі паасобных форм у слав. мовах (у тым ліку бел.) не вельмі ясныя. Гл. ані́с (Эт. сл. бел. мовы, 1, 115). Ст.-бел. аныжъ, ганишъаніс’ < польск. (гл. Булыка, Запазыч., 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цыге́йкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цыгейкі, зроблены з цыгейкі. Аніс стаяў і ўсё махаў жоўтай цыгейкавай вушанкай. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)