аніво́дны, -ая, -ае (разм.).

Ні адзін, зусім ні адзін.

Я не чуў пра цябе аніводнага благога слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аніво́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аніво́дны аніво́дная аніво́днае аніво́дныя
Р. аніво́днага аніво́днай
аніво́днае
аніво́днага аніво́дных
Д. аніво́днаму аніво́днай аніво́днаму аніво́дным
В. аніво́дны (неадуш.)
аніво́днага (адуш.)
аніво́дную аніво́днае аніво́дныя (неадуш.)
аніво́дных (адуш.)
Т. аніво́дным аніво́днай
аніво́днаю
аніво́дным аніво́днымі
М. аніво́дным аніво́днай аніво́дным аніво́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аніво́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Ні адзін, зусім ні адзін. У лесе аніводнага гуку, толькі гоман працяжны, ціхі ўгары. Галавач. Я не чуў пра цябе, мой народ, Аніводнага слова благога. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аніво́дзін и аніво́дны разг. ни оди́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)