анчо́ўс

‘дробная марская рыба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. анчо́ўс анчо́ўсы
Р. анчо́ўса анчо́ўсаў
Д. анчо́ўсу анчо́ўсам
В. анчо́ўса анчо́ўсаў
Т. анчо́ўсам анчо́ўсамі
М. анчо́ўсе анчо́ўсах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

анчо́ўс, ‑а, м.

Дробная марская рыба сямейства, блізкага да селядцоў; хамса.

[Ісп. anchoa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хамса́, ‑ы, ж.

Дробная марская рыба, якая ідзе ў ежу ў кансерваваным выглядзе; анчоўс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камса́ ’дробная рыбка анчоўс, Engraulis encrasicholus’ (ТСБМ; шчуч., Сл. паўн.-зах.), ’падкормка для маладых пчол’ (круп. Сл. паўн.-зах.). З рус. хамса́, хамза́ ’тс’, якія з н.-грэч. χα(μ)ψί ’тс’ (Фасмер, 2, 175 і 4, 221).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)