антыце́лы, -це́л, адз. антыце́ла, -а, н. (спец.).

Складаныя бялкі — рэчывы, якія ўтвараюцца ў арганізме пры ўвядзенні ў яго чужародных бялкоў, бактэрый і нейтралізуюць іх шкоднае дзеянне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антыце́лы (ед. антыце́ла ср.) биол. антитела́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

антыце́лы, ‑аў; адз. антыцела, ‑а, н.

Рэчывы, якія ўтвараюцца ў арганізме пры ўвядзенні ў яго чужародных бялкоў, бактэрый і іх ядаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антыце́ла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. антыце́ла антыце́лы
Р. антыце́ла антыце́л
Д. антыце́лу антыце́лам
В. антыце́ла антыце́лы
Т. антыце́лам антыце́ламі
М. антыце́ле антыце́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лейкацы́ты, -аў, адз.ы́т, Мы́це, м. (спец.).

Састаўная частка крыві — бясколерныя клеткі, якія паглынаюць бактэрыі і выпрацоўваюць антыцелы.

|| прым. лейкацы́тны, -ая, -ае і лейкацыта́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антитела́ биол. антыце́лы, -лаў мн.;

антите́ло ед. антыце́ла, -ла ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)