анто́наўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -навак, ж.

Гатунак позніх кіслых яблыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Анто́наўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Анто́наўка
Р. Анто́наўкі
Д. Анто́наўцы
В. Анто́наўку
Т. Анто́наўкай
Анто́наўкаю
М. Анто́наўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

анто́наўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. анто́наўка анто́наўкі
Р. анто́наўкі анто́навак
Д. анто́наўцы анто́наўкам
В. анто́наўку анто́наўкі
Т. анто́наўкай
анто́наўкаю
анто́наўкамі
М. анто́наўцы анто́наўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

анто́наўка ж., сад. анто́новка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анто́наўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.

1. Пашыраны сорт зімовай яблыні, на якой растуць буйныя, жоўтыя, віннакіслыя яблыкі. Пад цяжарам пахучых залатых яблыкаў згіналі да зямлі галіны антонаўкі. Васілевіч.

2. Плод гэтай яблыні. За хатамі спеюць улетку антонаўкі. Чорны. Паліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Анто́наўка ’гатунак яблык’, рус. антоновка ’тс’, этымалагічна яблыка з Антонавак; укр. антонівка. У рускіх слоўніках з 1843, з рускай у інш. слав. мовы (Шанскі, 1, А, 119). Патрэбна ўдакладненне месца, адкуль пашырыўся гатунак. Бел. антон (КТС) ’антонаўка’ ў выніку усячэння антонаўка па ўзору анісанісаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

анто́новка сад. анто́наўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анто́н м., разг., см. анто́наўка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анто́н, ‑у, м.

Разм. Тое, што і антонаўка. Вось антоны, вось апорты, Вось і слуцкія вам бэры Тут вісяць, нібы збаны. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недамага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Адчуваць недамаганне, быць не зусім здаровым. Апошні час Вера Антонаўка пачала недамагаць і ўсё часцей кідала.. [мужу] .. жорсткія словы. Карпаў. Бацька і маці былі старымі і вельмі недамагалі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)