англіцы́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слова ці моўны выраз, запазычаны з англійскай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

англіцы́зм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. англіцы́зм англіцы́змы
Р. англіцы́зма англіцы́змаў
Д. англіцы́зму англіцы́змам
В. англіцы́зм англіцы́змы
Т. англіцы́змам англіцы́змамі
М. англіцы́зме англіцы́змах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

англіцы́зм м., лингв. англици́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

англіцы́зм, ‑а, м.

Слова або моўны выраз, запазычаныя з англійскай мовы.

[Фр. anglicisme.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

англици́зм лингв. англіцы́зм, -ма м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)