анге́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. анге́рка анге́ркі
Р. анге́ркі анге́рак
Д. анге́рцы анге́ркам
В. анге́рку анге́ркі
Т. анге́ркай
анге́ркаю
анге́ркамі
М. анге́рцы анге́рках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Анге́рка ’верхняе адзенне’, ’верхняе доўгае жаночае адзенне з даматканага сукна’ (Касп.), ’жаночая кароткая вопратка з саматканага сукна’ (Жд.), ’кароткая адзежына на ваце’ (Бяльк.), ’вопратка’ (Бесар.); ангерка, інгерка ’жаночае паліто з купленага сукна’ (з XIX ст.) (Малчанава, Мат. культ., 158). Рус. смал. анге́рка ’кароткае жаночае паліто ці доўгая кофта на ваце’ (СРНГ). З польск. węgierka ’верхняя шляхецкая вопратка’, дыял. (j)aŋgʼerka ’кафтан ці паліто на ваце’. Параўн. літ. angérka, ingèrka, ungérka, lingérka, algérka ’цёплая жаночая вопратка’ з польск. (Фрэнкель, 7); семантыка ўказвае на магчымасць (але не неабходнасць) сувязі бел. і літ. слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інге́рка ’доўгае паліто ў мяшчанак’ (Бяльк.). Запазычанне з польск. węgierka. Гл. ангерка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)