аната́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

Кароткая характарыстыка кнігі, артыкула і пад., якая ў асноўным перадае іх змест, дае ацэнку.

А. падручніка.

|| прым. анатацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аната́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аната́цыя аната́цыі
Р. аната́цыі аната́цый
Д. аната́цыі аната́цыям
В. аната́цыю аната́цыі
Т. аната́цыяй
аната́цыяю
аната́цыямі
М. аната́цыі аната́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аната́цыя ж. аннота́ция;

а. кні́гі — аннота́ция кни́ги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аната́цыя, ‑і, ж., чаго.

Кароткая характарыстыка кнігі, артыкула і пад., якая ў асноўным перадае іх змест і дае ацэнку. Анатацыя кнігі.

[Ад лац. annotatio — заўвага.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аннота́ция аната́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)