аналі́тык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто мае схільнасць да аналітычных разважанняў, умее добра аналізаваць што-н.

2. Спецыяліст, які займаецца аналізам (у 1 і 3 знач.).

Палітычны а.

Хімік-а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аналі́тык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аналі́тык аналі́тыкі
Р. аналі́тыка аналі́тыкаў
Д. аналі́тыку аналі́тыкам
В. аналі́тыка аналі́тыкаў
Т. аналі́тыкам аналі́тыкамі
М. аналі́тыку аналі́тыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аналі́тык м. анали́тик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аналі́тык, ‑а, м.

1. Спецыяліст, які займаецца аналізам чаго‑н. Хімік-аналітык.

2. Чалавек, які мае схільнасць аналізаваць з’явы навакольнага свету, адносіны паміж людзьмі, адчуванні, перажыванні свае асабістыя і тых, хто яго акружае. Пісьменнік-аналітык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́знес-аналі́тык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бі́знес-аналі́тык бі́знес-аналі́тыкі
Р. бі́знес-аналі́тыка бі́знес-аналі́тыкаў
Д. бі́знес-аналі́тыку бі́знес-аналі́тыкам
В. бі́знес-аналі́тыка бі́знес-аналі́тыкаў
Т. бі́знес-аналі́тыкам бі́знес-аналі́тыкамі
М. бі́знес-аналі́тыку бі́знес-аналі́тыках

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

анали́тик аналі́тык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)