амярцве́ць гл. мярцвець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амярцве́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. амярцве́ю амярцве́ем
2-я ас. амярцве́еш амярцве́еце
3-я ас. амярцве́е амярцве́юць
Прошлы час
м. амярцве́ў амярцве́лі
ж. амярцве́ла
н. амярцве́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час амярцве́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

амярцве́ць сов. омертве́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

амярцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Страціць адчувальнасць, зрабіцца мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).

2. перан. Страціць рухомасць пад уплывам чаго‑н. Амярцвець ад жаху. // Перастаць быць ажыўленым, заціхнуць. Вуліцы амярцвелі. // Пазбавіцца маральных сіл; адчуць спустошанасць; перастаць актыўна рэагаваць на падзеі. Душа амярцвела.

3. перан. Страціць жыццёвасць, значэнне; аджыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Страчваць прыкметы жывога, станавіцца мёртвым.

2. Страчваць чуллівасць; нямець.

Мярцвеюць рукі ад холаду.

3. перан. Рабіць пустынным, змярцвелым.

Мярцвее лес.

|| зак. змярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 і 3 знач.), амярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е, абмярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 і 3 знач.) і памярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; наз. амярцве́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Амярцвенне тканак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

омертве́ть сов. змярцве́ць, амярцве́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замярцве́ць, ‑ее; зак.

Разм. Адзеравянець, амярцвець. Нага замярцвела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амярцве́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. амярцвіць і стан паводле знач. дзеясл. амярцвець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сце́рхнуцьамярцвець’: ногі сьцерхлі (маладз., Гіл.), відаць, нельга аддзяліць ад сце́рпнуць ’ацячы, апухнуць’ (зэльв., Сл. ПЗБ); тады да церпнуць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здранцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Страціць адчувальнасць, гібкасць ад холаду або нязручнага становішча; амярцвець, адзеравянець. — Усё цела здранцвела: мусіць, гадзін пяць ляжалі нерухома. Маўр. Ногі Андрэя так здранцвелі, што ён ледзь адчуваў іх. М. Ткачоў.

2. перан. Прыйсці ў стан нерухомасці, знямення ад моцнага перажывання, страху і пад.; замерці. [Гольц-Мілеру] раптам стала ясна, што брат памірае, і ўсё ў ім здранцвела... Мехаў. Фішар таксама ўчуў нешта і як быў, укленчыўшы ў іржышчы, так і здранцвеў у напружанай позе сполаху. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)