амуни́ция воен., уст. амуні́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

амуні́цыя ж., воен. амуни́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Муні́ца ’амуніцыя’ (Рам. 3; гом., Нар. Гом.) — скажонае рус. амуниция ’тс’ (з адпадзеннем пачатковага а‑), якое з польск. amunicja. Яно узыходзіць да лац. mūnītio ’узвядзенне фартыфікацый’, ’пракладка (мастоў)’, ’умацаванне’, moenia ’гарадскія сцены’, як і ст.-бел. муницыя ’умацаванае < месца, фартыфікацыя’ (XVI ст.), запазычанае са ст.-польск. municja ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 65–66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)