амні́стыя, -і, ж.

Частковае або поўнае вызваленне ад судовага пакарання асуджаных, якое праводзіцца вярхоўнай уладай.

Вызваліцца па амністыі.

|| прым. амністы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амні́стыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. амні́стыя амні́стыі
Р. амні́стыі амні́стый
Д. амні́стыі амні́стыям
В. амні́стыю амні́стыі
Т. амні́стыяй
амні́стыяю
амні́стыямі
М. амні́стыі амні́стыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

амні́стыя ж. амни́стия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

амні́стыя, ‑і, ж.

Поўнае альбо частковае вызваленне ад пакарання засуджаных судом асоб, якое праводзіцца актам вярхоўнай улады. Бабейку судзілі за махлярства, ён прасядзеў гады са тры, вызваліўся па амністыі і вярнуўся дахаты. Хадкевіч.

[Ад грэч. amnēstia — дараванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амни́стия амні́стыя, -тыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)