алімпія́да
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
алімпія́да |
алімпія́ды |
| Р. |
алімпія́ды |
алімпія́д |
| Д. |
алімпія́дзе |
алімпія́дам |
| В. |
алімпія́ду |
алімпія́ды |
| Т. |
алімпія́дай алімпія́даю |
алімпія́дамі |
| М. |
алімпія́дзе |
алімпія́дах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
алімпія́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -пія́д, ж.
1. У Старажытнай Грэцыі: прамежак у 4 гады паміж алімпійскімі гульнямі, які служыў адзінкай летазлічэння.
2. Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.
Белая а. (зімовая).
3. Спаборніцтвы навучэнцаў у вызначаных галінах ведаў.
А. па матэматыцы.
|| прым. алімпія́дны, -ая, -ае і алімпі́йскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Алімпійскі медаль.
Алімпійскі агонь (факел, які запальваецца ад сонечных прамянёў у Алімпіі і дастаўляецца эстафетай на месца правядзення Алімпійскіх гульняў; агонь, запалены ад гэтага факела, які гарыць у чашы на працягу Алімпійскіх гульняў). Алімпійскі чэмпіён.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
алімпія́да ж., в разн. знач. олимпиа́да
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
алімпія́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. У старажытных грэкаў — чатырохгадовы перыяд паміж двума святкаваннямі алімпійскіх гульняў, які служыў адзінкай летазлічэння.
2. Міжнародным спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.
3. У СССР — агляд самадзейнага мастацтва (спевакоў, танцораў, музыкантаў і інш.). Алімпіяда мастацкай самадзейнасці школьнікаў.
[Грэч. Olympiás.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрнэ́т-алімпія́да
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
інтэрнэ́т-алімпія́да |
інтэрнэ́т-алімпія́ды |
| Р. |
інтэрнэ́т-алімпія́ды |
інтэрнэ́т-алімпія́д |
| Д. |
інтэрнэ́т-алімпія́дзе |
інтэрнэ́т-алімпія́дам |
| В. |
інтэрнэ́т-алімпія́ду |
інтэрнэ́т-алімпія́ды |
| Т. |
інтэрнэ́т-алімпія́дай інтэрнэ́т-алімпія́даю |
інтэрнэ́т-алімпія́дамі |
| М. |
інтэрнэ́т-алімпія́дзе |
інтэрнэ́т-алімпія́дах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
олимпиа́да в разн. знач. алімпія́да, -ды ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
алімпі́йскі, -ая, -ае; гл. алімп, алімпіяда.
○
Алімпійскія гульні — усенародныя гульні ў Старажытнай Грэцыі ў гонар бога Зеўса, якія наладжваліся адзін раз у 4 гады паблізу Алімпіі, а таксама сучасныя міжнародныя спаборніцтвы па ўсіх асноўных відах спорту.
◊
Алімпійскі спакой — велічны, непарушны, поўны спакой.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)