аліга́рх, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прадстаўнік буйнога, манапалістычнага капіталу.

Расійскі а.

2. Правіцель алігархіі (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аліга́рх

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аліга́рх аліга́рхі
Р. аліга́рха аліга́рхаў
Д. аліга́рху аліга́рхам
В. аліга́рха аліга́рхаў
Т. аліга́рхам аліга́рхамі
М. аліга́рху аліга́рхах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аліга́рх м. олига́рх

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аліга́рх, ‑а, м.

1. У антычныя і сярэдневяковыя часы — член алігархічнага ўрада.

2. Прадстаўнік буйнога манапалістычнага капіталу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

олига́рх аліга́рх, -ха м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)