Алё́с
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
Алё́с |
| Р. |
Алё́са |
| Д. |
Алё́су |
| В. |
Алё́с |
| Т. |
Алё́сам |
| М. |
Алё́се |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
алё́с
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
алё́с |
| Р. |
алё́су альсу́ |
| Д. |
алё́су альсу́ |
| В. |
алё́с |
| Т. |
алё́сам альсо́м |
| М. |
алё́се альсе́ |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
алёс, -су м., обл. боло́то ср.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
алёс, алёсу і альсу, м.
Абл. Нізкі заліўны луг; зарослая хмызняком або трысцём нізіна; забалочанае месца. Побач з дарогай ляжаў цёмны дрымучы алёс. Там сярод дрэў угадваліся лаза, чарот і зялёныя завадзі. Ракітны. Нялёгка дарогаю гэтай ісці, Па алёсах глухіх, у высокім трысці. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Алё́с ’алешнік, балота, пакрытае густым алешнікам і лазой, мокрае месца’ (Бяльк., БРС, Гарэц., Касп., Маш., ДАБМ), альса ’балотная сенажаць часам з альхой’ (Касп.), смален. алёс (Дабр.), паўдн.-пск. алёс, польск. olśna. Этымалагічная сувязь з альха (вольха), альша не выклікае сумненняў, але захаванне s пасля ь незразумелае. Лінгвагеаграфія слова дазваляе думаць аб балтыйскай крыніцы. Тады алёс < *als (літ. al̃ksnis ’вольха’). Гл. Тапароў-Трубачоў, Лингв. анал., 254, гл. таксама Талстой, Геогр., 160, дзе спасылка на вуснае выказванне Трубачова. Карскі, РФВ, 49, 12, алёс лічыць з лат. aluots ’крыніца’, што фанетычна, семантычна і геаграфічна неверагодна. Параўн. Фасмер, 1, 71.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вальса́ ’тарфяное балота; забалочаны луг, часам з вольхамі’ (Яшк.), ольс ’торф’ (КЭС). Гл. алёс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лехавы ’алешнікавы’ (навагр., Сл. паўн.-зах.). Да *р, ль‑ Xа (з адпадзеннем пачатковага а-). Гл. вольха, алёс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
балота, багна, дрыгва, твань; дрыгвянік, алёс (абл.) / мохавае: імшара, імшарына, імшарышча
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)