Алякса́ндр

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Алякса́ндр Алякса́ндры
Р. Алякса́ндра Алякса́ндраў
Д. Алякса́ндру Алякса́ндрам
В. Алякса́ндра Алякса́ндраў
Т. Алякса́ндрам Алякса́ндрамі
М. Алякса́ндру Алякса́ндрах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бязглу́здзіца, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што пярэчыць сэнсу; глупства, недарэчнасць. [Зёлкін:] Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчо́тачнік, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца вырабам шчотак (у 1, 3 знач.). Не, Аляксандр Іванавіч працаваў — займаў пасаду старшыні арцелі шчотачнікаў. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халу́йства, ‑а, н.

Пагард. Угодлівасць, рабалепства, падхалімства. Найбольшым халуйствам сярод.. [паноў] вызначаўся маркіз Аляксандр Беляпольскі. Якімовіч. На памылках ці трэба вучыцца? Імі трэба, як зеллем, лячыцца Ад зласлівасці, ганарлівасці, Ад халуйства і ад ліслівасці. Грачанікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знітава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад знітаваць.

2. перан.; у знач. прым. Моцна звязаны, з’яднаны дружбай. Аляксандр развясельваўся, падыходзіў да Уладзіка, ці да Сымона, або да Андрэя — гэта была самая знітаваная чацвёрка ў камеры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хада́йнік, ‑а, м.

1. Той, хто хадайнічае за каго‑н.; заступнік, абаронца. Аляксандр Акімавіч быў нам сябрам, начальствам, добраахвотным хадайнікам па нашых больш ці менш важных справах. М. Стральцоў.

2. Уст. Асоба, якая вядзе чыю‑н. справу ў судах, установах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тады́-сяды́, прысл.

Час ад часу, калі-нікалі, іншы раз. Высока ў сінім небе тады-сяды курлыкалі журавы — першыя выраі пакідалі ўжо родны абжыты кут. Машара. Да вайны Аляксандр служыў у Гатчыне, у кавалерыйскім палку, і тады-сяды палучаў ад бацькі кароткія пісьмы. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзя́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каму-чаму і без дап.

Выказаць падзяку за што‑н. добрае. Мы падзякавалі дзеду, паціснулі руку і пажадалі яму доўгіх год шчаслівага жыцця. Пальчэўскі. [Сазонаў:] Прывітаеце моладзь, гасцей, падзякуеце аўтазаводцам за добрыя машыны. Крапіва. Аляксандр устаў з-за стала, падзякаваў і пачаў збірацца. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непатрабава́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Сціплы ў сваіх патрэбах. Аляксандр Акімавіч добры чалавек, але ж занадта аскетычны нейкі і непатрабавальны да жыцця. М. Стральцоў. // Які можа расці, існаваць у розных умовах (пра расліны, жывёлу). Лішайнікі — самыя непатрабавальныя расліны. // Просты, без прэтэнзій. Непатрабавальны густ.

2. Які не прад’яўляе высокіх патрабаванняў да каго‑н.; які не вызначаецца патрабавальнасцю. Непатрабавальны камандзір.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., каго-што.

1. Павесіць, прычапіць. Аляксандр пачапіў мяшэчак на адно плячо, перакінуў вінтоўку і, калі схлынуў натоўп, падаўся к выхаду. Грахоўскі. Я пачапіў чарвяка, закінуў у вір і пачаў чакаць. Лупсякоў.

2. Разм. Надзець, прымацаваўшы, прышпіліўшы і пад. [Сцёпа] апранула скуранку, пачапіла на руку павязку чырвонага крыжа і стала медыцынскай сястрой. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)