альбо́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. альбо́м альбо́мы
Р. альбо́ма альбо́маў
Д. альбо́му альбо́мам
В. альбо́м альбо́мы
Т. альбо́мам альбо́мамі
М. альбо́ме альбо́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

альбо́м альбо́м, -ма м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

альбо́м м. альбо́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

альбо́м, ‑а, м.

1. Сшытак або кніга з чыстымі лістамі для вершаў, песень, малюнкаў, фатаграфіі, паштовак і пад. Сямейны альбом.

2. Тэматычны збор відаў, малюнкаў, чарцяжоў і інш., пераплеценых разам або складзеных у папку.

[Фр. album.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альбо́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сшытак або кніга з чыстымі лістамі для малюнкаў, фатаграфій, якіх-н. калекцый і пад.

Сямейны а.

А. для марак.

2. Кніжнае выданне з рэпрадукцыямі карцін, малюнкаў, фатаграфій і пад., іх тэматычны збор.

А. з краявідамі Полаччыны.

Архітэктурны а.

|| прым. альбо́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рок-альбо́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рок-альбо́м рок-альбо́мы
Р. рок-альбо́ма рок-альбо́маў
Д. рок-альбо́му рок-альбо́мам
В. рок-альбо́м рок-альбо́мы
Т. рок-альбо́мам рок-альбо́мамі
М. рок-альбо́ме рок-альбо́мах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кля́сер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Альбом для марак.

|| прым. кля́серны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малява́льны, -ая, -ае.

1. Які служыць для размалёўвання (спец.).

М. трафарэт.

2. Прызначаны для малявання.

М. альбом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кля́сер, ‑а, м.

Папка з кішэнькамі або альбом для марак.

[Фр. classeur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушпіля́ць сов., прост. усе́ять, гу́сто покры́ть;

у. альбо́м ма́ркамі — покры́ть альбо́м ма́рками;

вераб’і́ ўшпіля́лі ўсю страху́ — воробьи́ усе́яли всю кры́шу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)