Альбе́рта

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. Альбе́рта Альбе́рта
Р. Альбе́рта Альбе́рта
Д. Альбе́рта Альбе́рта
В. Альбе́рта Альбе́рта
Т. Альбе́рта Альбе́рта
М. Альбе́рта Альбе́рта

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Альбе́рта

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Альбе́рта
Р. Альбе́рты
Д. Альбе́рце
В. Альбе́рту
Т. Альбе́ртай
Альбе́ртаю
М. Альбе́рце

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Альбе́рт

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Альбе́рт Альбе́рты
Р. Альбе́рта Альбе́ртаў
Д. Альбе́рту Альбе́ртам
В. Альбе́рта Альбе́ртаў
Т. Альбе́ртам Альбе́ртамі
М. Альбе́рце Альбе́ртах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэ́нар, ‑а, м.

1. Самы высокі мужчынскі голас. Лірычны тэнар. Драматычны тэнар. □ І набірае сілы песня, і нечы юначы тэнар ужо імкне ўгору, вядзе яе, звонкую, галасістую. Хадкевіч. І звінеў задорны тэнар, плылі ўслед за ім лагодныя мары. Ваданосаў. // Спявак, які мае такі голас. Міша сказаў, тэатральным жэстам выкінуўшы ў бок Альберта руку: — Прашу мець на ўвазе — лірычны тэнар. Ярашэвіч.

2. Духавы музычны інструмент, які ўваходзіць у склад духавога аркестра.

[Іт. tenore.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырване́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца, рабіцца чырвоным; афарбоўвацца ў чырвоны колер. Не раз і не два хвалі возера чырванелі ад чалавечай крыві. Даніленка. Брусніцы Даспяваюць, чырванеюць, Як зарніцы. Панчанка.

2. Пакрывацца румянцам, станавіцца чырвоным ад прыліву крыві. Мікіта Мікітавіч чырванеў ад гневу, калі гаворка цяпер заходзіла пра Сасноўскіх. Карпаў. Надзейцы стала горача, твар то чырванеў, то бляднеў, яна зірнула на Калядзіна, шукаючы абароны. Хадкевіч. // перан. Бянтэжыцца, саромецца. [Галя:] — Калі гавораць пра хлопцаў, я заўсёды чырванею. Гарбук. Кухня была агульная, і на гэтай кухні даволі языкатая «палавіна» Івана Леўкіна не раз прымушала чырванець маладзенькую жонку Альберта Аляксандрава. Дадзіёмаў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучацца сваім чырвоным колерам, віднецца (пра што‑н. чырвонае). Сярод зялёнага моху ўсюды чырванеюць буйныя спелыя брусніцы. В. Вольскі. У галлі і лісці бялеюць і чырванеюць яблыкі. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)