алфаві́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. алфаві́тны алфаві́тная алфаві́тнае алфаві́тныя
Р. алфаві́тнага алфаві́тнай
алфаві́тнае
алфаві́тнага алфаві́тных
Д. алфаві́тнаму алфаві́тнай алфаві́тнаму алфаві́тным
В. алфаві́тны (неадуш.)
алфаві́тнага (адуш.)
алфаві́тную алфаві́тнае алфаві́тныя (неадуш.)
алфаві́тных (адуш.)
Т. алфаві́тным алфаві́тнай
алфаві́тнаю
алфаві́тным алфаві́тнымі
М. алфаві́тным алфаві́тнай алфаві́тным алфаві́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

алфаві́тны алфави́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алфаві́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да алфавіта. Алфавітнае пісьмо. Алфавітная кніга. // Размешчаны паводле алфавіта. Алфавітны паказальнік. Алфавітны каталог.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алфаві́т, -а, М -віце, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць літар дадзенай сістэмы пісьма, размешчаных ва ўстаноўленым парадку.

Беларускі а.

2. Парадак літар, прыняты ў азбуцы.

Напісаць прозвішчы супрацоўнікаў паводле алфавіта.

3. чаго. Указальнік, пералік чаго-н. па парадку літар азбукі.

А. уласных імён.

|| прым. алфаві́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадме́тна-алфаві́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прадме́тна-алфаві́тны прадме́тна-алфаві́тная прадме́тна-алфаві́тнае прадме́тна-алфаві́тныя
Р. прадме́тна-алфаві́тнага прадме́тна-алфаві́тнай
прадме́тна-алфаві́тнае
прадме́тна-алфаві́тнага прадме́тна-алфаві́тных
Д. прадме́тна-алфаві́тнаму прадме́тна-алфаві́тнай прадме́тна-алфаві́тнаму прадме́тна-алфаві́тным
В. прадме́тна-алфаві́тны (неадуш.)
прадме́тна-алфаві́тнага (адуш.)
прадме́тна-алфаві́тную прадме́тна-алфаві́тнае прадме́тна-алфаві́тныя (неадуш.)
прадме́тна-алфаві́тных (адуш.)
Т. прадме́тна-алфаві́тным прадме́тна-алфаві́тнай
прадме́тна-алфаві́тнаю
прадме́тна-алфаві́тным прадме́тна-алфаві́тнымі
М. прадме́тна-алфаві́тным прадме́тна-алфаві́тнай прадме́тна-алфаві́тным прадме́тна-алфаві́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэматы́чна-алфаві́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тэматы́чна-алфаві́тны тэматы́чна-алфаві́тная тэматы́чна-алфаві́тнае тэматы́чна-алфаві́тныя
Р. тэматы́чна-алфаві́тнага тэматы́чна-алфаві́тнай
тэматы́чна-алфаві́тнае
тэматы́чна-алфаві́тнага тэматы́чна-алфаві́тных
Д. тэматы́чна-алфаві́тнаму тэматы́чна-алфаві́тнай тэматы́чна-алфаві́тнаму тэматы́чна-алфаві́тным
В. тэматы́чна-алфаві́тны (неадуш.)
тэматы́чна-алфаві́тнага (адуш.)
тэматы́чна-алфаві́тную тэматы́чна-алфаві́тнае тэматы́чна-алфаві́тныя (неадуш.)
тэматы́чна-алфаві́тных (адуш.)
Т. тэматы́чна-алфаві́тным тэматы́чна-алфаві́тнай
тэматы́чна-алфаві́тнаю
тэматы́чна-алфаві́тным тэматы́чна-алфаві́тнымі
М. тэматы́чна-алфаві́тным тэматы́чна-алфаві́тнай тэматы́чна-алфаві́тным тэматы́чна-алфаві́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

алфави́тный алфаві́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катало́г, ‑а, м.

Спіс, сістэматызаваны пералік прадметаў (кніг, карцін, музейных экспанатаў і пад.), складзены ў пэўным парадку. Бібліятэчны каталог кніг. Алфавітны каталог. Сістэматычны каталог. Фондавы каталог.

[Ад грэч. katálogos — спіс, пералік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́дак, -дку м., в разн. знач. поря́док;

у пако́і по́ўны п. — в ко́мнате по́лный поря́док;

прыво́дзіць у п. — приводи́ть в поря́док;

прытры́млівацца ~дку — соблюда́ть поря́док;

сачы́ць за ~дкам — следи́ть за поря́дком;

наве́сці п. — навести́ поря́док;

стары́я ~дкі — ста́рые поря́дки;

алфаві́тны п. — алфави́тный поря́док;

адпра́віць эта́пным ~кам — отпра́вить эта́пным поря́дком;

баявы́ п. — боево́й поря́док;

у абавязко́вым ~дку — в обяза́тельном поря́дке;

вышэ́й на два ~дкі — вы́ше на два поря́дка;

п. дня — пове́стка (поря́док) дня;

сваі́м ~кам — свои́м поря́дком; свои́м чередо́м;

для ~дку — для поря́дка;

у пажа́рным ~дку — в пожа́рном поря́дке;

прызва́ць да ~дку — призва́ть к поря́дку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пара́дак, ‑дку, м.

1. Правільная, наладжаная сістэма размяшчэння чаго‑н.; належны стан чаго‑н. Прывесці ў парадак кватэру. □ Ля хаты Кліма Мінчонка поўны парадак, тут не ўбачыш нічога лішняга, непатрэбнага. Кавалёў. [Вера і Канькоў] абышлі кашару, агледзелі бітоны, вёдры, саламарэзку. Усюды чысціня, парадак. Асіпенка. // у знач. вык. Разм. Правільна, добра; як належыць. Першае звяно эскадрыллі Мохарта праверыла работу матораў. Парадак! Алешка.

2. Устаноўлены лад, план, сістэма кіравання. Знішчэнне капіталізму, увядзенне асноў камуністычнага парадку стала асноўным зместам сацыяльнага прагрэсу. «Звязда».

3. Расклад, распарадак; спосаб. Шмат.. суседзяў .. [Пніцкага] таксама, як і ён, уцягваліся ў новы парадак жыцця, адрываючыся ад старога. Чорны. // Звычай. Маладая сама хадзіла да суседзяў — такі ўжо вядзецца здаўна ў беларускіх вёсках парадак, — запрашала да сябе на вяселле. Васілевіч. Насуперак заведзенаму парадку, прыгнечаны Максім Сцяпанавіч не паехаў адразу на дачу, а папрасіў Федзю збочыць спачатку дамоў. Карпаў. // Правілы паводзін, якія склаліся дзе‑н., закон. А за сталом маўчком сядзелі. Там хлопцы гыркацца не смелі, Бо там парадак вельмі строгі, Там падпілуюць табе рогі, Калі парушыш дысцыпліну. Колас.

4. Пэўная паслядоўнасць, устаноўлены ход чаго‑н., чарговасць. Алфавітны парадак. □ На адным участку прыдумалі, як змяніць парадак паступлення дэталяў на лінію. Шыцік. Віктар Сяргеевіч падышоў да хлопцаў і расказаў ім аб парадку работы: першая група спачатку пойдзе церабіць кусты і ачышчаць рабочую пляцоўку, другая, услед за ёй, будзе знімаць верхні здзірванелы пласт, трэцяя — глыбей урывацца ў грунт. Якімовіч.

5. Спосаб, метад, правілы ажыццяўлення чаго‑н. Парадак аплаты працы. □ [Важатая], расказала аб парадку прыёму ў піянеры і, урэшце, прадыктавала тэкст урачыстага абяцання. Якімовіч.

6. звычайна ў Р. Разнавіднасць, род, тып чаго‑н. Пытанні агульнага парадку.

7. Вайсковае пастраенне, строй. І танк наляцеў на парадкі пяхоты; крычалі ад жаху зялёныя роты. Вялюгін. Асобныя групы, калі маглі, прасочваліся праз баявыя парадкі карнікаў, і наносілі ім удары з тылу. Няхай.

8. Група блізкароднасных сямей у сістэматыцы жывёл і раслін.

•••

Парадак дня — пералік пытанняў, якія разглядаюцца ў пэўнай чарговасці на пасяджэнні, сходзе і пад.

Для парадку — а) для падтрымання, навядзення парадку; б) для захавання прынятых правіл, фармальнасцей.

Навесці (свае) парадкі гл. навесці.

Сваім парадкам — так, як заўсёды, як звычайна.

Такім парадкам — гэтак, так; такім чынам.

У адміністрацыйным парадку — паводле распараджэння органаў выканаўчай улады.

У рабочым парадку — у працэсе работы.

Усё ў парадку — а) у добрым стане, у спраўным выглядзе. [Механік:] — Не заводзіцца [машына]. Праверылі яе, здаецца, усё ў парадку, а вось капрызіць. Мяжэвіч; б) добра. — Ну як, Пятровіч, справы? — звярнуўся ён з парога яшчэ. — Ды ўсё ў парадку, Сцяпан Іванавіч. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)