алба́нец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. алба́нец алба́нцы
Р. алба́нца алба́нцаў
Д. алба́нцу алба́нцам
В. алба́нца алба́нцаў
Т. алба́нцам алба́нцамі
М. алба́нцу алба́нцах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

алба́нец алба́нец, -нца м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алба́нец,

гл. албанцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алба́нцы, ‑аў; адз. албанец, ‑нца, м.; албанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. албанкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Албаніі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арнау́тка ’гатунак пшаніцы, Triticum durum’. Рус. арнау́тка, укр. арнау́тка, арнаву́тка ’тс’, польск. arnautka ’тс’, ’грэчка’, рус. grâu arnăút ’тс’, тур. arnaut darisi ’гатунак проса’. Беларускае з рускай; у рускай з турэцкай ці ўкраінскай (< малд. < тур. — Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 122 па Раговічу (1873)). Першаснае значэнне слова арнауталбанец’ (< тур. arna(v)ut < грэч. ἀρναβίτης < ἀρβανίτης), адкуль ’албанскі гатунак збожжа’. У рускіх гаворках захоўваецца і арнау́т ’басурман’. У Мінску (канец 1960‑х гадоў) нейкі час бытавала назва хлеба арнау́т (кіеўскі арнаут) < укр. арнаут. Фасмер, 1, 88.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)