акцы́знік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. акцы́знік акцы́знікі
Р. акцы́зніка акцы́знікаў
Д. акцы́зніку акцы́знікам
В. акцы́зніка акцы́знікаў
Т. акцы́знікам акцы́знікамі
М. акцы́зніку акцы́зніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

акцы́знік м., разг. акци́зный чино́вник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акцы́знік, ‑а, м.

Уст. Служачы ў акцызе (у 2 знач.). Вёрст з трыццатак ад горада абрабавалі аднаго акцызніка ды забілі на смерць паштара. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акци́зник ист., разг. акцы́знік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Акцы́з (Нас.), акцызнік (БРС, Шат., Нас.) запазычана з рускай мовы. Рус. акциз < франц. accise (XVIII ст.) узыходзіць да лац. accisum (да accidere ’падсякаць’) (Шанскі, 1, А, 71–72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ілгу́н і лгун, ‑а, м.

Непраўдзівы чалавек; выдумшчык, хлус. Тут жа [на судзе] прысутнічае і акцызнік Яськоў, афіцыйны прадстаўнік царскіх улад, даносчык, хабарнік, ілгун. Ларчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акцы́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да акцызу. Акцызны збор. Акцызны чыноўнік.

2. у знач. наз. акцы́зны, ‑нага, м. Тое, што і акцызнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зуба́ты, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі зубамі. — Юрка-а-а! — Акцызнік крычыць і крэкча, падымаючыся з-пад плота, усміхаецца нечага на ўвесь зубаты рот. Пташнікаў. // Які мае зубы. Зубаты кіт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакра́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Злёгку, трохі паварушыцца, пачаць кратацца. Акцызнік павітаўся, але вачэй на старшыню не падняў. Пакратаўся толькі, — як бы адсоўваўся і даваў яму месца на ложку. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіёўка, ‑і, ДМ кіёўцы; Р мн. кіёвак; ж.

Абл. Рагоз. Махаюць, нагінаючыся сваімі чорнымі галовамі, кіёўкі, і пахне старым, зляжалым і ўпрэлым кіслым балотам — аж зрывае нос, як кажа Акцызнік. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)