акура́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. акура́тны акура́тная акура́тнае акура́тныя
Р. акура́тнага акура́тнай
акура́тнае
акура́тнага акура́тных
Д. акура́тнаму акура́тнай акура́тнаму акура́тным
В. акура́тны (неадуш.)
акура́тнага (адуш.)
акура́тную акура́тнае акура́тныя (неадуш.)
акура́тных (адуш.)
Т. акура́тным акура́тнай
акура́тнаю
акура́тным акура́тнымі
М. акура́тным акура́тнай акура́тным акура́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

акура́тны, -ая, -ае.

1. Які захоўвае парадак, дакладнасць; спраўны.

А. чалавек.

2. Старанна, спраўна зроблены, дакладны.

Акуратная работа.

|| наз. акура́тнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акура́тны

1. аккура́тный;

а. ву́чань — аккура́тный учени́к;

2. аккура́тный; чёткий;

~ная рабо́та — аккура́тная (чёткая) рабо́та;

~нае адзе́нне — аккура́тная оде́жда;

~ная даста́ўка газе́т — аккура́тная доста́вка газе́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акура́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які захоўвае парадак, дакладнасць. Акуратны вучань. □ Рыгорка рабіў, што хацеў, і нават лічыўся акуратным брыгадзірам. Дуброўскі.

2. Які ўтрымліваецца ў парадку, старанна зроблены, дакладна выкананы або выконваецца (пра дзеянне, прадмет). Акуратная праца. Акуратнае адзенне. □ Ніколі яшчэ не было такога акуратнага ворыва. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аккура́тный акура́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аха́йны, -ая, -ае.

Чысты, акуратны.

А. чалавек.

|| наз. аха́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падця́гнуты, -ая, -ае.

Знешне акуратны, унутрана дысцыплінаваны.

П. чалавек.

П. выгляд.

|| наз. падця́гнутасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пунктуа́льны, -ая, -ае.

Вельмі дакладны, акуратны ў выкананні чаго-н.

П. чалавек.

Пунктуальнае выкананне.

|| наз. пунктуа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

педанты́чны, -ая, -ае.

Строгі ў выкананні ўсіх запатрабаванняў, надзвычай дакладны і акуратны.

П. чалавек.

Педантычныя адносіны.

Педантычна (прысл.) усё выконваць.

|| наз. педанты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асцяро́жны, -ая, -ае.

1. Уважлівы, акуратны; далікатны.

А. крытык.

2. Які дзейнічае з асцярогай.

А. стук у дзверы.

Асцярожна! (прысл.; будзь уважлівым, пагражае небяспека).

|| наз. асцяро́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)