акрапі́ць гл. крапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акрапі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. акраплю́ акро́пім
2-я ас. акро́піш акро́піце
3-я ас. акро́піць акро́пяць
Прошлы час
м. акрапі́ў акрапі́лі
ж. акрапі́ла
н. акрапі́ла
Загадны лад
2-я ас. акрапі́ акрапі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час акрапі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

акрапі́ць сов. окропи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акрапі́ць, акраплю, акропіш, акропіць; зак., каго-што.

Апырскаць, накрыць кроплямі чаго‑н. Акрапіць вадою. Акрапіць расою. □ Відаць, я пад сонцам цыганскім радзіўся, Ці, мо, акрапілі бягучыя воды, Што ўсе адпачынкі... Ў жыцці размяняў на вандроўкі, паходы. Танк. // Разм. Выпіўшы віна, адзначыць што‑н. Для завяршэння ладнай справы Хадыка выняў штось з-пад лавы, І ставіць ён на стол.. бутэльку. Каб акрапіць сваю зямельку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крапі́ць, краплю́, кро́піш, кро́піць; кро́плены; незак., каго-што.

1. Пырскаць на каго-, што-н.

К. сцены вадой.

2. Пырскаць свянцонай вадой пры выкананні некаторых царкоўных абрадаў.

К. крапілам.

|| зак. акрапі́ць, акраплю́, акро́піш, акро́піць; акро́плены і пакрапі́ць, -краплю́, -кро́піш, -кро́піць; -кро́плены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акрапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да акрапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акро́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад акрапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

окропи́ть сов. акрапі́ць, апы́рскаць, мног. паапы́рскваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акрапле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. акрапляць — акрапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ороси́ть сов.

1. (полить) акрапі́ць, палі́ць;

дождь ороси́л зе́млю дождж акрапі́ў (палі́ў) зямлю́;

2. (об искусственном орошении) арасі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)