ако́рд

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ако́рд ако́рды
Р. ако́рда ако́рдаў
Д. ако́рду ако́рдам
В. ако́рд ако́рды
Т. ако́рдам ако́рдамі
М. ако́рдзе ако́рдах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ако́рд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Гарманічнае спалучэнне некалькіх музычных гукаў рознай вышыні.

Узяць а. на баяне.

Заключны а. (таксама перан.: заключнае дзеянне).

|| прым. ако́рдавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ако́рд м., муз. акко́рд;

заклю́чны а. — заключи́тельный акко́рд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ако́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

Гарманічнае спалучэнне некалькіх музычных гукаў. [Зынга] ціхенька бярэ на гармоні некалькі нясмелых акордаў. Чорны. Калі б тая радасць і тое шчасце.. маглі б спяваць і звінець сваімі акордамі, то наша вуха чула б найцікавейшую на свеце музыку. Колас. // Гул; гукі. Акорд машын. Акорды лета.

•••

Акорд струн — набор струн для смычковага або шчыпковага інструмента.

Заключны (апошні, развітальны) акорд — дзеянне, з’ява, падзея і пад., якімі што‑н. завяршаецца, заканчваецца.

[Іт. accordo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ако́рд (БРС). Новае запазычанне з рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 84). Рус. аккорд, магчыма, з франц. accord (XVIII ст.) (Фасмер, 1, 66. Параўн. Шанскі, 1, А, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акорд, сугучнасць, сугалоссе

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

акко́рд ако́рд, -да м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамінантсептако́рд

акорд

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дамінантсептако́рд дамінантсептако́рды
Р. дамінантсептако́рда дамінантсептако́рдаў
Д. дамінантсептако́рду дамінантсептако́рдам
В. дамінантсептако́рд дамінантсептако́рды
Т. дамінантсептако́рдам дамінантсептако́рдамі
М. дамінантсептако́рдзе дамінантсептако́рдах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

міно́р, -у, м.

1. Музычны лад, акорд якога грунтуецца на малой тэрцыі (спец.).

2. перан. Сумны, прыгнечаны настрой (разм.).

Быць у міноры.

|| прым. міно́рны, -ая, -ае.

М. настрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мажо́р, -у, м.

1. Музычны лад бадзёрай, радаснай гукавой афарбоўкі, акорд якога грунтуецца на вялікай тэрцыі (спец.).

2. перан. Вясёлы, радасны настрой (разм.).

Быць у мажоры.

|| прым. мажо́рны, -ая, -ае.

М. тон.

М. настрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)