акамяне́ць гл. камянець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акамяне́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. акамяне́ю акамяне́ем
2-я ас. акамяне́еш акамяне́еце
3-я ас. акамяне́е акамяне́юць
Прошлы час
м. акамяне́ў акамяне́лі
ж. акамяне́ла
н. акамяне́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час акамяне́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

акамяне́ць сов., в разн. знач. окамене́ть;

гле́ба зусі́м ~не́ла — по́чва совсе́м окамене́ла;

дзяўчы́на ~не́ла са стра́ху — де́вушка окамене́ла от стра́ха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць цвёрдым як камень; ператварыцца ў камень. На тым узгорку, за дарогаю Руды пясок акамянеў. Камейша. // Стаць цвёрдым, сухім ад працяглага ляжання.

2. перан. Стаць нерухомым, замерці; застыць, аслупянець. Стафанковіч спачатку пацягнуў к сабе футра, пасля адхапіў ад яго рукі, як ад агню, і акамянеў у маўклівай позе. Чорны.

3. перан. Страціць здольнасць выяўляць якія‑н. пачуцці (ад вялікага гора, хвалявання), стаць абыякавым да ўсяго. [Луізе] хацелася плакаць, крычаць, кудысьці бегчы, але сэрца акамянела ад крыўды, ногі не слухаліся. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Рабіцца цвёрдым, як камень.

Соль у вільготным месцы камянее.

2. перан. Станавіцца каменным (у 2 і 3 знач.).

К. ад жаху.

Сэрца камянее.

|| зак. акамяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і скамяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закамене́ть сов., разг. закамяне́ць, скамяне́ць, акамяне́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

окамене́ть сов., прям., перен. акамяне́ць, скамяне́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акамяне́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. акамянець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акамяне́нне ср., в разн. знач. окамене́ние; см. акамяне́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закасцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Зрабіцца цвёрдым, як костка; акамянець. Зямля закасцянела ад марозу.

2. перан. Тое, што і закаснець. — Нормы, яны, брат, харошая справа, калі не закасцянелі .. і не прыйшлі ў супярэчнасць з жыццём. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)