акамяне́лы, -ая, -ае.

1. Які пераўтварыўся ў камень, стаў цвёрды як камень.

А. ствол дрэва.

2. перан. Нерухомы, застылы; безжыццёвы, змярцвелы.

А. позірк.

А. твар.

|| наз. акамяне́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акамяне́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. акамяне́лы акамяне́лая акамяне́лае акамяне́лыя
Р. акамяне́лага акамяне́лай
акамяне́лае
акамяне́лага акамяне́лых
Д. акамяне́ламу акамяне́лай акамяне́ламу акамяне́лым
В. акамяне́лы (неадуш.)
акамяне́лага (адуш.)
акамяне́лую акамяне́лае акамяне́лыя (неадуш.)
акамяне́лых (адуш.)
Т. акамяне́лым акамяне́лай
акамяне́лаю
акамяне́лым акамяне́лымі
М. акамяне́лым акамяне́лай акамяне́лым акамяне́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

акамяне́лы

прыметнік, адносны

акамяне́лы в разн. знач. окамене́лый;

а. касця́к дагістары́чнай жывёлы — окамене́лый костя́к доистори́ческого живо́тного;

а. твар — окамене́лое лицо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акамяне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў цвёрдым як камень, ператварыўся ў камень. Акамянелы раствор. □ І лісцейка як адціснулася тысячы год назад, так і захавала свой малюнак у акамянелым дрэве. Лынькоў. // перан. Які стаў цвёрды, сухі ад працяглага ляжання. І стаялі счарнелыя печы З пераваранай бульбай, З выкіпеўшай капустай, З акамянелым хлебам. Блатун. Зямля стала зусім акамянелай. Каваль.

2. перан. Які стаў нерухомым, замёр; застылы, аслупянелы. Ваня стаяў акамянелы. Няўжо праўда? Новікаў.

3. перан. Які страціў здольнасць выяўляць якія‑н. пачуцці; абыякавы да ўсяго. На пярэдняй парце, сціснуўшы галаву далонямі, сядзела з акамянелым тварам Рая. Шамякін. Пеця стаяў з акамянелым сэрцам, абхапіўшы рукамі худыя плечы маці, і таксама плакаў. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акамяне́ласць, -і, ж.

1. гл. акамянелы.

2. звычайна мн. Акамянелыя рэшткі жывёл або раслін.

Адкапаць акамянеласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закасцяне́лы, -ая, -ае.

1. Акамянелы, цвёрды, як костка.

Закасцянелая зямля.

2. Тое, што і закаснелы.

|| наз. закасцяне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закамене́лый разг. закамяне́лы, скамяне́лы, акамяне́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

окамене́лый прям., перен. акамяне́лы, скамяне́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закасцяне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Акамянелы, цвёрды, як костка. — А было так: зямля — цэмент. Нарогамі не ўгрызціся ў цвёрдую, закасцянелую цаліну. Бялевіч.

2. перан. Тое, што і закаснелы. — Ні адна вёска не была такая цёмная, закасцянелая ў забабонах і прымхах, як Стычыны. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)