акампані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., каму-чаму.

Суправаджаць спевы, дэкламацыю або ігру музычнага інструмента акампанементам.

А. хору на баяне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акампані́раваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. акампані́рую акампані́руем
2-я ас. акампані́руеш акампані́руеце
3-я ас. акампані́руе акампані́руюць
Прошлы час
м. акампані́раваў акампані́равалі
ж. акампані́равала
н. акампані́равала
Загадны лад
2-я ас. акампані́руй акампані́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час акампані́руючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

акампані́раваць несов. аккомпани́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акампані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Суправаджаць спевы, дэкламацыю або ігру музычнага інструмента акампанементам. Акампаніраваць хору на баяне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аккомпани́ровать несов. акампані́раваць, акампанава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акампанава́ць несов., см. акампані́раваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акампані́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. акампаніраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акампанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

Тое, што і акампаніраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Турава́ць ‘выконваць другую партыю пры спяванні або ігры’ (ТСБМ), ‘акампаніраваць’ (Шат.). З польск. wtórować ‘уторыць’, гл. утараваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суправаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што. Ісці, ехаць разам з кім‑н. у якасці спадарожніка, правадніка. Не было ні адной лекцыі, або рэферата, каб .. [жонка] не суправаджала .. [Луцкевіча] туды. Машара. Макс і надумаўся скарыстаць .. [веласіпед] для Васілька, каб той мог суправаджаць яго і ў паездках. Маўр. Сцяпанаў быў здаволены, што астаўся адзін, што не трэба суправаджаць новага чалавека, паказвацца ў штабе. Алешка. // Ісці, ехаць разам з кім‑, чым‑н., канваіруючы або ахоўваючы каго‑, што‑н. — А гэтыя хлопцы, — паказаў .. [сувязны] на групу аўтаматчыкаў, — будуць вас суправаджаць да наступнага лесу... Няхай. Ззаду заліваліся брэхам нямецкія аўчаркі, якія суправаджалі канвой. Лынькоў. // перан. Быць разам у час чыйго‑н. шляху; спадарожнічаць каму‑, чаму‑н. Ад гэтай .. [пераклічкі], што заўсёды суправаджае пачатак жніва, было ў полі неяк прыемна, весела і ў гэты вячэрні час, калі праца скончылася. Хадкевіч. Шум, мітусня, галашэнне сірэн, няспынны рух людзей і машын цябе прыгнятаюць і суправаджаюць да той хвіліны, пакуль ты не ўвойдзеш у памяшканне. Кавалёў.

2. што. Адбывацца, быць у наяўнасці адначасова з чым‑н. Музыка суправаджае спевы. □ У большасці выпадкаў працэс сцяжэння суправаджаюць і іншыя фанетычныя працэсы: працэсы асіміляцыі, а часамі і выпадзення. Юргелевіч.

3. што чым. Прыкладаць да чаго‑н., дапаўняць чым‑н. Суправаджаць тэкст заўвагамі.

4. што. У музыцы — акампаніраваць каму‑, чаму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)