акадэмі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. акадэмі́чны акадэмі́чная акадэмі́чнае акадэмі́чныя
Р. акадэмі́чнага акадэмі́чнай
акадэмі́чнае
акадэмі́чнага акадэмі́чных
Д. акадэмі́чнаму акадэмі́чнай акадэмі́чнаму акадэмі́чным
В. акадэмі́чны (неадуш.)
акадэмі́чнага (адуш.)
акадэмі́чную акадэмі́чнае акадэмі́чныя (неадуш.)
акадэмі́чных (адуш.)
Т. акадэмі́чным акадэмі́чнай
акадэмі́чнаю
акадэмі́чным акадэмі́чнымі
М. акадэмі́чным акадэмі́чнай акадэмі́чным акадэмі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

акадэмі́чны, -ая, -ае.

1. гл. акадэмія.

2. Які прытрымліваецца ўсталяваных традыцый (у навуцы, мастацтве).

А. жывапіс.

3. Навучальны (у дачыненні да вышэйшых навучальных устаноў).

А. год.

4. перан. Чыста тэарэтычны, не звязаны з практыкай.

Гэта акадэмічныя спрэчкі.

5. У складзе назваў тэатраў, аркестраў, капэл азначае: найвышэйшай кваліфікацыі, узорны.

Нацыянальны а.

Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акадэмі́чны в разн. знач. академи́ческий; (чисто теоретический — ещё) академи́чный;

~нае выда́нне — академи́ческое изда́ние;

а. год — академи́ческий год;

а. жы́вапіс — академи́ческая жи́вопись;

~нае веслава́нне — академи́ческая гре́бля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акадэмі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да акадэміі. Акадэмічнае выданне.

2. Навучальны. Акадэмічная гадзіна. Акадэмічны год.

3. Які прытрымліваецца ўстаноўленых традыцый, канонаў у навуцы, мастацтве; уласцівы акадэмізму (у 2 знач.). Акадэмічны жывапіс.

4. перан. Чыста тэарэтычны, не звязаны з практыкай; уласцівы акадэмізму (у 1 знач.).

•••

Акадэмічны тэатр гл. тэатр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акадэ́мія, -і, мн. -і, -мій, ж.

1. Найвышэйшая навуковая або мастацкая ўстанова.

Нацыянальная а. навук Беларусі.

2. Назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльных галінах навукі.

Ваенна-медыцынская а.

Сельскагаспадарчая а.

|| прым. акадэмі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сало́нна-акадэмі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сало́нна-акадэмі́чны сало́нна-акадэмі́чная сало́нна-акадэмі́чнае сало́нна-акадэмі́чныя
Р. сало́нна-акадэмі́чнага сало́нна-акадэмі́чнай
сало́нна-акадэмі́чнае
сало́нна-акадэмі́чнага сало́нна-акадэмі́чных
Д. сало́нна-акадэмі́чнаму сало́нна-акадэмі́чнай сало́нна-акадэмі́чнаму сало́нна-акадэмі́чным
В. сало́нна-акадэмі́чны (неадуш.)
сало́нна-акадэмі́чнага (адуш.)
сало́нна-акадэмі́чную сало́нна-акадэмі́чнае сало́нна-акадэмі́чныя (неадуш.)
сало́нна-акадэмі́чных (адуш.)
Т. сало́нна-акадэмі́чным сало́нна-акадэмі́чнай
сало́нна-акадэмі́чнаю
сало́нна-акадэмі́чным сало́нна-акадэмі́чнымі
М. сало́нна-акадэмі́чным сало́нна-акадэмі́чнай сало́нна-акадэмі́чным сало́нна-акадэмі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

академи́чный акадэмі́чны;

академи́чная жи́вопись акадэмі́чны жы́вапіс.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

академи́ческий акадэмі́чны;

академи́ческий теа́тр акадэмі́чны тэа́тр;

академи́ческое собра́ние акадэмі́чны сход;

академи́ческий час акадэмі́чная гадзі́на;

академи́ческий о́тпуск акадэмі́чны во́дпуск;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пуры́зм, ‑у, м.

1. Празмернае імкненне да ачышчэння мовы ад іншамоўных слоў, неалагізмаў, скажэнняў нормы і г. д. Ужыванне абцякальных слоў і выразаў, эўфемістычнасць, ілжывы акадэмічны пурызм і мяшчанская грэблівасць да «простых» і «моцных» слоў і выразаў — вось характэрныя прыкметы стылю і моўнай манеры буржуазнай публіцыстыкі. «Полымя».

2. перан. Празмернае, часта паказное, імкненне да маральнай чысціні.

[Ад лац. purus — чысты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэа́тр м., в разн. знач. теа́тр;

драматы́чны т. — драмати́ческий теа́тр;

т. вае́нных дзе́янняў — теа́тр вое́нных де́йствий;

анатамі́чны т. — анатоми́ческий теа́тр;

акадэмі́чны т. — академи́ческий теа́тр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)