азіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. азірнуцца.

2. перан., на каго-што і без дап. Быць асцярожным, дзейнічаць з апаскай, звяраючы свае ўчынкі з учынкамі каго-н.; аглядвацца (разм.).

А. на аўтарытэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азіра́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. азіра́юся азіра́емся
2-я ас. азіра́ешся азіра́ецеся
3-я ас. азіра́ецца азіра́юцца
Прошлы час
м. азіра́ўся азіра́ліся
ж. азіра́лася
н. азіра́лася
Загадны лад
2-я ас. азіра́йся азіра́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час азіра́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

азіра́цца несов.

1. (смотреть назад) огля́дываться;

2. (смотреть вокруг себя) огля́дываться, осма́триваться; озира́ться;

3. перен. огля́дываться;

а. на старэ́йшых — огля́дываться на ста́рших;

4. страд. обозрева́ться; см. азіра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да азірнуцца.

2. перан.; на каго-што і без дап. Быць асцярожным, дзейнічаць з асцярогай, узгадняючы свае ўчынкі з чыімі‑н.; аглядвацца. Азірацца на аўтарытэт. Азірацца на старэйшых. □ [Банадысь:] — І не абсячэ ніхто ад студні, гэтак намерзла! А-яй, што за людзі. Кожны ўсё на другога азіраецца. Чорны.

3. Зал. да азіраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азірну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Павярнуўшыся, паглядзець назад, аглянуцца.

Маці азірнулася і ўбачыла мяне.

2. Паглядзець вакол сябе, агледзецца.

А. навокал.

|| незак. азіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

озира́ться азіра́цца, агляда́цца;

озира́ться по сторона́м азіра́цца (агляда́цца) па бака́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обозрева́ться страд. агляда́цца, азіра́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пужлі́вы, -ая, -ае.

Схільны да спалоху, які ўсяго баіцца, палахлівы; які выражае спалох.

П. позірк.

Пужліва (прысл.) азірацца.

|| наз. пужлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палахлі́вы, -ая, -ае.

Які лёгка палохаецца, усяго баіцца; які выражае спалох.

П. позірк.

Палахліва (прысл.) азірацца.

Палахлівыя цені (перан.; мітуслівыя, дрыготкія).

|| наз. палахлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агляда́цца

азірацца; паглядаць вакол сябе’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. агляда́юся агляда́емся
2-я ас. агляда́ешся агляда́ецеся
3-я ас. агляда́ецца агляда́юцца
Прошлы час
м. агляда́ўся агляда́ліся
ж. агляда́лася
н. агляда́лася
Загадны лад
2-я ас. агляда́йся агляда́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час агляда́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)