аздараві́ць, -раўлю́, -ро́віш, -ро́віць; -ро́ўлены; зак., што.

1. Палепшыць стан здароўя каго-н., зрабіць здаровым.

А. мясцовасць.

2. перан. Палепшыць, прывесці ў норму.

А. мікраклімат у калектыве.

|| незак. аздараўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аздараўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аздараві́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аздараўлю́ аздаро́вім
2-я ас. аздаро́віш аздаро́віце
3-я ас. аздаро́віць аздаро́вяць
Прошлы час
м. аздараві́ў аздараві́лі
ж. аздараві́ла
н. аздараві́ла
Загадны лад
2-я ас. аздараві́ аздараві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час аздараві́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аздараві́ць сов. оздорови́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аздараві́ць, ‑раўлю, ‑ровіш, ‑ровіць; зак., каго-што.

1. Палепшыць стан здароўя каго‑н.; зрабіць здаровым. // Зрабіць больш спрыяльным для здароўя. Аздаравіць мясцовасць. Аздаравіць умовы працы.

2. перан. Зрабіць больш нармальным, правільным, здаровым, давесці да патрэбнага стану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оздорови́ть сов., прям., перен. аздараві́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аздараўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да аздаравіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Аздаравіць (аздараўляць) што-н., палепшыць стан чаго-н.

|| наз. сані́раванне, -я, н.

С. поласці рота.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аздараўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аздараўляць — аздаравіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паздаро́віць

‘аздаравіць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паздаро́ўлю паздаро́вім
2-я ас. паздаро́віш паздаро́віце
3-я ас. паздаро́віць паздаро́вяць
Прошлы час
м. паздаро́віў паздаро́вілі
ж. паздаро́віла
н. паздаро́віла
Загадны лад
2-я ас. паздаро́ў паздаро́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час паздаро́віўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сани́ровать мед., эк.

1. сов. сані́раваць, аздараві́ць;

2. несов. сані́раваць, аздараўля́ць;

сани́ровать шко́льников сані́раваць (аздараві́ць, аздараўля́ць) шко́льнікаў;

сани́ровать фина́нсы сані́раваць фіна́нсы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)