аза́лея

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аза́лея аза́леі
Р. аза́леі аза́леяў
Д. аза́леі аза́леям
В. аза́лею аза́леі
Т. аза́леяй
аза́леяю
аза́леямі
М. аза́леі аза́леях

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аза́лея, ‑і, ж.

Паўднёвая дэкаратыўная кустовая расліна сямейства верасовых з жоўтымі і інш. кветкамі. Недалёка ад вёскі Замошша, каля Жыткавіч, ёсць участак зямлі з раслінай, узрост якой, па сцвярджэнні вучоных, мільён гадоў. Гэта пантыйская азалея — старажытная і амаль усюды вымерлая расліна. А тут на невялікім кавалачку палескай зямлі яна захавалася. «Звязда».

[Ад грэч. azaleos — сухі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)