азалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., каго-што (разм.).

1. перан. Пазалаціць, надаць залацісты колер чаму-н.

Восень азалаціла лес.

2. Шчодра ўзнагародзіць, абагаціць.

Небывалы ўраджай лёну азалаціў вяскоўцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азалаці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. азалачу́ азало́цім
2-я ас. азало́ціш азало́ціце
3-я ас. азало́ціць азало́цяць
Прошлы час
м. азалаці́ў азалаці́лі
ж. азалаці́ла
н. азалаці́ла
Загадны лад
2-я ас. азалаці́ азалаці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час азалаці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

азалаці́ць сов., прям., перен. озолоти́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., каго-што.

1. Асвяціўшы, надаць чаму‑н. залацісты колер, адценне. Сонца к небасхілу Паспяшала рупна на спакой начны І у раз апошні лес азалаціла... Гурло. // Зрабіць пажоўклым; пазалаціць. Азалаціла восень поле іржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі; абвеяла хаты жытнім пылам; вострым пахам кастрыцы напоўніла вуліцу. Чорны.

2. Разм. Шчодра ўзнагародзіць. [Лазука:] — Дык я ж і кажу, што гэты лён азалаціў і наш калгас, і нас саміх. Сабаленка. [Парторг:] — Тут у аднаго дзядзькі ёсць у садку з паўдзесятка дрэў, дык яны яго азалацілі. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

озолоти́ть сов., прям., перен. азалаці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад азалаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)