азада́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што і чым.

Паставіць каго-н. у складанае становішча, збянтэжыць, здзівіць.

А. пытаннем.

|| незак. азада́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азада́чыць

‘абзадачыць, даць задатак’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. азада́чу азада́чым
2-я ас. азада́чыш азада́чыце
3-я ас. азада́чыць азада́чаць
Прошлы час
м. азада́чыў азада́чылі
ж. азада́чыла
н. азада́чыла
Загадны лад
2-я ас. азада́ч азада́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час азада́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

азада́чыць

‘паставіць у складанае становішча’

азада́чыць I сов. (привести в недоумение) озада́чить

азада́чыць II сов., см. абзада́чыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азада́чыць 1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Паставіць каго‑н. у складанае становішча; прывесці ў замяшанне, разгубленась; збянтэжыць. Настрой у.. [Ваўчка] быў вясёлы, адказнае даручэнне райкома як быццам не толькі не азадачыла яго, а ўліло новую энергію. Хадкевіч.

азада́чыць 2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Тое, што і абзадачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Азада́чыць (БРС) < рус. озадачить.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

озада́чить сов. азада́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азада́чваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да азадачыць ​1.

азада́чваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да азадачыць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азада́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. азадачваць ​2азадачыць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашаламі́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ло́млены; зак., каго-што.

1. Задурыць галаву.

Несціханы лямант ашаламіў галаву.

2. Надта здзівіць, азадачыць, зрабіць моцнае ўражанне.

Нечаканая тэлеграма ашаламіла яго.

|| незак. ашаламля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)