ажу́рны, -ая, -ае.

Празрысты, тонкі, скразны, драбнасеткаваты, лёгкі.

Ажурная тканіна.

Ажурная вязь.

Ажурная работа — пра вельмі тонкую, майстэрскую работу.

|| наз. ажу́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ажу́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ажу́рны ажу́рная ажу́рнае ажу́рныя
Р. ажу́рнага ажу́рнай
ажу́рнае
ажу́рнага ажу́рных
Д. ажу́рнаму ажу́рнай ажу́рнаму ажу́рным
В. ажу́рны (неадуш.)
ажу́рнага (адуш.)
ажу́рную ажу́рнае ажу́рныя (неадуш.)
ажу́рных (адуш.)
Т. ажу́рным ажу́рнай
ажу́рнаю
ажу́рным ажу́рнымі
М. ажу́рным ажу́рнай ажу́рным ажу́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ажу́рны (к ажу́р II) ажу́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ажу́рны, ‑ая, ‑ае.

Празрысты, скразны (пра тканіны, вязаныя і разныя вырабы). Ажурная фіранка. // Тонкай работы, лёгкі. Ажурная мэбля. Ажурная архітэктура. Ажурны каркас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выціна́нкі, ‑нанак; адз. выцінанка, ‑і, ДМ ‑наяцы, ж.

Ажурны малюнак, узор, выразаны з паперы. // Папяровыя фіранкі з выразанымі ўзорамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажу́рный ажу́рны;

ажу́рная резьба́ ажу́рная разьба́;

ажу́рные занаве́ски ажу́рныя фіра́нкі;

ажу́рная рабо́та перен. ажу́рная рабо́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скразны́, -а́я, -о́е.

1. Які праходзіць наскрозь.

Скразная рана.

2. Які перамяшчаецца прама ад аднаго пункта да другога, без перасадак і перагрузак.

С. цягнік.

3. Які распаўсюджваецца на ўсе моманты вытворчай дзейнасці, на ўвесь прадмет.

Скразная загартоўка дэталей.

4. Рэдкі, ажурны; праз які праходзіць святло.

Скразныя фіранкі.

5. Пра вецер, што дзьме праз адтуліны, якія знаходзяцца насупраць адна адной.

С. вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сквозно́й

1. (об отверстиях) навылётны;

сквозна́я ра́на навылётная ра́на;

сквозна́я дыра́ навылётная дзі́рка;

2. скразны́;

сквозна́я брига́да скразна́я брыга́да;

3. (просвечивающий) празры́сты; (редкий) рэ́дкі; (ажурный) ажу́рны;

сквозно́й ве́тер скавы́ш;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мярэжа, мерэжа, мярэжкаажурны ўзор, празрыстая вышыўка на тым месцы, дзе з тканіны выцягнуты ніткі’ (ТСБМ, Гарэц., Растарг., Мат. Гом., ТС); мярэжа, мярэжына, мерожа, мерэжа, мірэжа, мірожа, мярожа, мірожы ’рыбалоўная снасць з двума заходамі, нацягнутымі на абручы і злучанымі сценкай’ (ТСБМ, Крыв., Др.-Падб., Касп.; полац., З нар. сл.), ’сетка, конусападобна нацягнутая на палкі’ (Сл. ПЗБ; паўн.-усх., КЭС), іўеў. ’нерат з крыламі’ (Сцяшк. Сл.), ’лавушка, падобная да аднакрылага венцера’ (Паазер’е, Браім, 67), мерожа ’лазяны самалоў-пастка’ (Крывіцкі, Зб. Крапіве). Укр. мере́жа, рус. мерёжа, ст.-польск. mrzeża, каш. mřeža, чэш. mříže, ст.-чэш. mřiežě, славац. mreža, славен. mréža, серб.-харв. мре̏жа, макед., балг. мрежа, ст.-слав. мрѣжа. Прасл. mergi̯a (> merža ’рыбалоўная сеткай ’агароджа’), роднаснымі да якога з’яўляюцца лат. meȓga, maȓga ’парэнчы, рашотка, галерэя’, ’плот’, ’хор у царкве’, літ. márška ’невялікая рыбалоўная сетка’, marškiniaĩ ’кашуля’, ст.-грэч. βρόχος (< *μρόχος) ’сіло, вяроўка, пятля’, ірл. braig (< *mragi‑) ’ланцуг’, braga (< *mragant‑) ’вязень’ (Бернекер, 2, 38; Траўтман, 182; Мюленбах-Эндзелін, 2, 563; Фартунатаў, AfslPh, 4, 580; Фасмер, 2, 601; Бязлай, 2, 201). Сюды ж мерэжыць ’мярэжыць’, ’імжэць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скразны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які праходзіць наскрозь. Скразная прабоіна. □ Марыя ўвайшла ў калідор, той самы вузкі, скразны, па якім можна прайсці з вуліцы ў агарод. Кулакоўскі.

2. Такі, пры якім перамяшчэнне ажыццяўляецца ад пачатковага да канцавога пункта без перасадак, перагрузак. Скразны поезд. Скразны кантынентальны пералёт. // Прыгодны на ўвесь маршрут (пра білет). Скразны білет. // перан. Які захоўваецца па працягу чаго‑н., наскрозь пранізвае што‑н. Лабановіч пастаўлен у цэнтр усіх падзей і з’яўляецца адзіным скразным героем твора. Казека. [П. Пестрак] не асабліва пільнаваўся ні адзінства часу, ні адзінства месца дзеяння, не стараўся захаваць скразныя сюжэтныя лініі. М. Стральцоў.

3. Які распаўсюджваецца на ўсе моманты вытворчай дзейнасці; распаўсюджваецца па ўвесь прадмет. Скразны графік работы. Метад скразнога шліфавання. Скразная загартоўка дэталей. // Які ахоплівае ўсё, запаўняе сабой усё. Гул скразны. Скрыгочуць нема сцены. Пысін. Снег валіў, але не густа, Мы яго змялі набок, І на возеры, як люстра, Заблішчаў скразны лядок. Калачынскі.

4. Увесь у прасветах і адтулінах, праз якія праходзіць святло; ажурны, рэдкі. Скразны цюль.

•••

Скразная брыгада — брыгада, якая складаецца з работнікаў розных спецыяльнасцей, што сваёй дзейнасцю ахопліваюць усе моманты вытворчага працэсу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)