адыхо́дзіць гл. адысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адыхо́дзіць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адыхо́джу адыхо́дзім
2-я ас. адыхо́дзіш адыхо́дзіце
3-я ас. адыхо́дзіць адыхо́дзяць
Прошлы час
м. адыхо́дзіў адыхо́дзілі
ж. адыхо́дзіла
н. адыхо́дзіла
Загадны лад
2-я ас. адыхо́дзь адыхо́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адыхо́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адыхо́дзіць несов., в разн. знач. отходи́ть; см. адысці́1;

не а. (не адыхо́дзіцца) ні на крок — (ад каго) не отходи́ть ни на шаг (от кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

1. Незак. да адысці (у 1–6 знач.).

2. Адступаць, змяняць сваё месцазнаходжанне. Каналы збяруць стаячыя балотныя завадзі, .. будзе наступаць чалавек, .. будзе адыходзіць вялікае балота. Самуйлёнак. // Адгаліноўвацца, вылучацца з чаго‑н. агульнага, асноўнага. Дзедаў стажок, вазоў на пяць, стаяў непадалёку ад сядзібы ўскрай балота, ад якога адыходзіла густая бародка нізкарослага хмызу. Колас. Чатыры .. вуліцы, нібы пучок промняў, адыходзілі ад саду. Шамякін.

•••

Што яму (ён, ім) адыходзіць — гэта яму (ёй, ім) не цяжка, гэта для яго (яе, іх) самая дробязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адысці́, адыду́, ады́дзеш, ады́дзе; адышо́ў, -шла́, -ло́; адыдзі́; зак.

1. Пакінуць ранейшае месца; ідучы, аддаліцца ад каго-, чаго-н.

Ён адышоў ад вогнішча на ўзгорак.

2. разм. Пайсці, адправіцца куды-н.

Дзеці адышлі ў майстэрню.

3. Перамясціцца, аддаліцца (пра падзеі, з’явы прыроды і пад.).

Ваенная хваля адышла на захад.

4. перан. Падняцца ў якіх-н. адносінах на вышэйшую ступень.

Сын не далёка адышоў ад бацькі.

5. Пакінуць свае ранейшыя пазіцыі; адступіць.

Казакі зняліся з пазіцыі і адышлі за Нёман.

6. перан. Перастаць займацца якой-н. справай, пакінуць ранейшы занятак; адхіліцца ад ранейшага кірунку ў рабоце, гутарцы, разважаннях і пад.; парваць сувязь з кім-, чым-н.; зрабіцца далёкім, чужым для каго-, чаго-н.

А. ад тэмы размовы.

А. ад літаратуры.

А. ад спраў.

7. Адстаць, аддзяліцца, перастаць шчыльна прылягаць да чаго-н.

Завесы адышлі.

8. Дайсці да звычайнага, нармальнага стану; перастаць хварэць, адчуваць недамаганне; зрабіцца зноў адчувальным, рухомым (аб змерзлых, здранцвелых частках цела); супакоіцца, прыйсці ў сябе пасля зведанага перапалоху, гневу, хвалявання і пад.

Янка ўжо адышоў ад разгубленасці.

Малая ўжо за гэты час адышла, адужала.

Рукі сагрэліся і адышлі.

9. Перайсці ва ўласнасць каго-н. другога.

Дом адышоў сыну.

10. Закончыцца, мінуць, перастаць існаваць; зрабіцца гісторыяй, мінуўшчынай, легендай.

Жніво адышло.

11. разм. Перастаць дакучаць, турбаваць.

Адыдзі!

Адысці на задні (на другі план) — страціць актуальнасць, стаць другарадным.

Адысці ў нябыт (у мінулае) — не астацца ў памяці людзей.

|| незак. адыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. адыхо́д, -у, М -дзе, м.; прым. адыхо́дны.

Адыходны промысел (уст.) — часовая, сезонная работа сялян па-за вёскай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхо́дзіць несов., см. адыхо́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэцірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак. і незак. (уст. і іран.).

Адысці (адыходзіць), пайсці (ісці) незаўважна або скрытна.

Своечасова р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Асобная лінія ў сістэме чыгунак, якая адыходзіць убок ад асноўнай чыгуначнай магістралі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отходи́тьI несов.

1. (отдаляться) адыхо́дзіць, адыхо́дзіцца;

2. воен. адыхо́дзіць;

3. (отклоняться) адыхо́дзіць, адхіля́цца, адступа́ць;

4. (отставать, отделяться) адстава́ць;

5. (приходить в нормальное состояние) ачува́цца, адыхо́дзіць;

6. (умирать) уст. кана́ць, паміра́ць; см. отойти́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памале́ньку, прысл.

1. Патроху, невялікімі долямі.

Есці п.

2. Не спяшаючыся, паціху.

Старасць ходзіць п.

3. Паступова, не адразу.

Боль п. адыходзіць.

4. Асцярожна (разм.).

П., не разбі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)