адшчыпну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што і чаго.

Шчыпком аддзяліць, адарваць.

А. скарыначку хлеба.

А. яблык.

|| незак. адшчы́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адшчыпну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адшчыпну́ адшчыпнё́м
2-я ас. адшчыпне́ш адшчыпняце́
3-я ас. адшчыпне́ адшчыпну́ць
Прошлы час
м. адшчыпну́ў адшчыпну́лі
ж. адшчыпну́ла
н. адшчыпну́ла
Загадны лад
2-я ас. адшчыпні́ адшчыпні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адшчыпну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адшчыпну́ць сов. отщипну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і чаго.

Шчыпком аддзяліць, адарваць. Я знячэўку адшчыпнуў лісток ад вінаграду, а потым зрабіў руку трубачкаю, паклаў лісток і стрэліў. Баранавых. [Міхась] адшчыпнуў толькі маленькі кавалак хлеба і ўкінуў яго ў рот. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отщипну́ть сов., однокр. адшчыпну́ць, адшчыкну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшчыкну́ць сов., разг., см. адшчыпну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшчы́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адшчыпнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшчы́пнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адшчыпнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшчыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і чаго.

Разм. Адарваць шчыпком, адшчыпнуць. Таццяна не ўцерпела, адшчыкнула адзін пялёстак, паспытала яго. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Спец. Адшчыпнуць вяршок парастка для спынення яго росту і ўзмацнення прытоку пажыўных рэчываў да іншых органаў расліны. Прышчыпнуць вусы агуркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)