адшчапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак., што.

1. Аддзяліць, адкалоць.

А. трэску.

2. Адкінуць кручок, зашчапку; адчыніць, адкрыць.

А. кручок.

3. Адшпіліць, адняць прышчэпленае.

А. шпільку.

|| незак. адшчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае і адшчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. адшчэ́пліванне, -я, н., адшчапля́нне, -я, н. і адшчапле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адшчапі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адшчаплю́ адшчэ́пім
2-я ас. адшчэ́піш адшчэ́піце
3-я ас. адшчэ́піць адшчэ́пяць
Прошлы час
м. адшчапі́ў адшчапі́лі
ж. адшчапі́ла
н. адшчапі́ла
Загадны лад
2-я ас. адшчапі́ адшчапі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адшчапі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адшчапі́ць сов.

1. (лучину, щепку) отщепи́ть, отколо́ть;

2. (защёлку, крючок и т.п.) отпере́ть, отщёлкнуть;

3. (скрепки, приколки и т.п.) открепи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшчапі́ць, ‑шчаплю, ‑шчапіш, ‑шчэпіць; зак., што.

1. Адкалоць, аддзяліць (трэску, лучыну). Толькі ў Мажэйкі куля адшчапіла ў аўтамаце кавалак прыклада, а ў Салаўёва быў прастрэлены рукаў. Шахавец. Маланка адшчапіла .. ніжнюю галіну, і яна павісла ўздоўж камля. Шамякін.

2. Адкрыць, адкінуць (кручок, зашчапку). [Мужчына] адшчапіў кручкі, піхнуў на двор абедзве рамы акна і высадзіў, ледзь не пад дождж, сваю лысіну. Брыль. Ігнась адшчапіў і ўважна агледзеў цёмныя сенцы без столі. Мурашка.

3. Адшпіліць, зняць прышчэпленае. Дзямід Сыч падышоў да Шайтана і адшчапіў карабін. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшчапля́ць, ‑ляю, ‑ляеш, ‑ляе.

Незак. да адшчапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адшчапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшчэ́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адшчапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отщепи́ть сов. адшчапі́ць, мног. паадшчэ́пліваць, паадшчапля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паадшчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адшчапіць адно за другім усё, многае. Паадшчэпліваць зашчапкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отщёлкнуть сов., разг. (открыть защёлку) адшчапі́ць, мног. паадшчэ́пліваць, паадшчапля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)