адштукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што (разм.).

1. Адмыслова зрабіць, вырабіць што-н., надаць чаму-н. закончаны выгляд.

А. сабе дом.

2. Аздобіць, размаляваць, упрыгожыць.

А. кватэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адштукава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адштуку́ю адштуку́ем
2-я ас. адштуку́еш адштуку́еце
3-я ас. адштуку́е адштуку́юць
Прошлы час
м. адштукава́ў адштукава́лі
ж. адштукава́ла
н. адштукава́ла
Загадны лад
2-я ас. адштуку́й адштуку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адштукава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адштукава́ць сов., разг. отде́лать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адштукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Разм.

1. Прыдаць закончаны выгляд, хораша адстроіць, вырабіць. Адштукаваць домік. □ Вылепіўшы і адштукаваўшы фігуры і пешкі, Іван Сарока афарбоўваў іх у адпаведныя колеры, і тады ўжо выраб атрымліваў пуцёўку ў жыццё. Колас.

2. Аздобіць, упрыгожыць, размаляваць. Адштукаваць кватэру. Адштукаваць цацку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адштукава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адштукаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)