адшарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго-што.

Адчысціць, адцерці шараваннем.

А. каструлю.

|| незак. адшаро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адшарава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адшару́ю адшару́ем
2-я ас. адшару́еш адшару́еце
3-я ас. адшару́е адшару́юць
Прошлы час
м. адшарава́ў адшарава́лі
ж. адшарава́ла
н. адшарава́ла
Загадны лад
2-я ас. адшару́й адшару́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адшарава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адшарава́ць сов. оттере́ть; отчи́стить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Адчысціць, адцерці шараваннем. Адшараваць кацёл. □ Прыйшоў, нарэшце, час, калі ўжо можна было густа змазаць і скласці інструменты, адшараваць рукі набела. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшарава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адшараваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)