адчы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны; зак., што.

1. Чысцячы, зняць, вывесці.

А. пляму.

2. Вымыць, вычысціць што-н.

А. кацёл.

|| незак. адчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адчы́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчы́сціць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адчы́шчу адчы́сцім
2-я ас. адчы́сціш адчы́сціце
3-я ас. адчы́сціць адчы́сцяць
Прошлы час
м. адчы́сціў адчы́сцілі
ж. адчы́сціла
н. адчы́сціла
Загадны лад
2-я ас. адчы́сці адчы́сціце
Дзеепрыслоўе
прош. час адчы́сціўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адчы́сціць сов. отчи́стить;

а. іржу́ — отчи́стить ржа́вчину;

а. пля́му — отчи́стить пятно́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; заг. адчы́сць; зак., каго-што.

1. Чысцячы, зняць, вывесці. Адчысціць іржу. // ад чаго. Вычысціць, пазбавіць бруду, плям. Адчысціць боты ад бруду.

2. перан. Разм. Высарамаціць, адчытаць. Волька так адчысціла старую, што тая можа з месяц, перш чым выйсці на вуліцу, азіралася ў абодва бакі — ці няма дзе часам Волькі паблізу. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Адчысціць усё, многае.

П. адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отчи́стить сов. адчы́сціць, мног. паадчышча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчы́шчаны отчи́щенный; см. адчы́сціць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго-што.

Адчысціць, адцерці шараваннем.

А. каструлю.

|| незак. адшаро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчышча́ць несов. отчища́ть; см. адчы́сціць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адчысціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)