адча́яцца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; -а́йся; зак.

1. Паддацца адчаю, пасці духам, страціць надзею на што-н.

А. ў бядзе.

2. Адважыцца на што-н. смелае, рызыкоўнае.

А. на мужны ўчынак.

|| незак. адча́йвацца, -ваюся, -ваешся, -ваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адча́яцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адча́юся адча́емся
2-я ас. адча́ешся адча́ецеся
3-я ас. адча́ецца адча́яцца
Прошлы час
м. адча́яўся адча́яліся
ж. адча́ялася
н. адча́ялася
Загадны лад
2-я ас. адча́йся адча́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адча́яўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адча́яцца сов.

1. (потерять надежду) отча́яться;

2. (принять смелое решение) реши́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адча́яцца, ‑чаюся, ‑чаешся, ‑чаецца.

Зак. да адчайвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адча́йвацца гл. адчаяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отча́яться сов.

1. стра́ціць надзе́ю, адча́яцца;

2. (решиться) разг. адча́яцца, адва́жыцца, асме́ліцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заняпа́сці, ‑непаду, ‑непадзеш, ‑непадзе; ‑непадзём, ‑непадзяце; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці ва ўпадак; збяднець (звычайна пра якую‑н. галіну грамадскага жыцця). А гаспадарка заняпала, Давала мала, вельмі мала На тым адсталым рубяжы. Бялевіч.

2. Страціць здароўе, зрабіцца слабым, хваравітым. Быў.. [хлопчык] вельмі ж слабенькі: як заняпаў змалку, дык ніяк і паправіцца не можа. Якімовіч. [Стафанковічу] пачало здавацца, што ён даўно ўжо заняпаў здароўем і не заўважаў таго. Чорны.

•••

Заняпасці духам — замаркоціцца, засумаваць, адчаяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)