адцяня́ць
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
адцяня́ю |
адцяня́ем |
| 2-я ас. |
адцяня́еш |
адцяня́еце |
| 3-я ас. |
адцяня́е |
адцяня́юць |
| Прошлы час |
| м. |
адцяня́ў |
адцяня́лі |
| ж. |
адцяня́ла |
| н. |
адцяня́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
адцяня́й |
адцяня́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
адцяня́ючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
адцяня́ць несов., прям., перен. оттеня́ть; см. адцяні́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адцяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.
1. Вылучаць, накладваючы цень, робячы цямнейшым па тоне. Адцяняць контуры на малюнку. // Рабіць ярчэйшым, выразнейшымм, падкрэсліваць колер, тон чаго‑н. [Дануся] была ў белай сукенцы-тэнісцы, якая так прыгожа адцяняла смуглае, загарэлае цела. Карпюк.
2. Вылучаць, падкрэсліваць, рабіць больш прыкметным. Вольга была апранена ў нешта падобнае да чорнага жакеціка, які адцяняў яе стройную постаць. Пестрак. // перан. Падкрэсліваць, рабіць выразным, узмацняць. Дзе-нідзе на сценах захаваліся квадраты шпалераў у свежым выглядзе. Гэта яшчэ больш адцяняла запушчанасць пакоя. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адцяні́ць, -цяню́, -це́ніш, -це́ніць; -це́нены; зак., што.
1. Выдзеліць, паклаўшы цень, зрабіўшы цямнейшым па тоне.
А. прадмет на малюнку.
2. перан. Падкрэсліць, зрабіць больш прыкметным, выразнейшым, ярчэйшым; узмацніць.
А. стройную постаць цёмным касцюмам.
|| незак. адцяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
оттеня́ть несов., прям., перен. адцяня́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адцяні́ць, ‑цяню, ‑ценіш, ‑цаніць.
Зак. да адцяняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адцяня́цца несов., возвр., страд. оттеня́ться; см. адцяня́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адце́ньваць
‘адцяняць каго-небудзь, што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
адце́ньваю |
адце́ньваем |
| 2-я ас. |
адце́ньваеш |
адце́ньваеце |
| 3-я ас. |
адце́ньвае |
адце́ньваюць |
| Прошлы час |
| м. |
адце́ньваў |
адце́ньвалі |
| ж. |
адце́ньвала |
| н. |
адце́ньвала |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
адце́ньваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
нюансава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што і без дап.
Адцяняць, захоўваць ледзьве ўлоўныя пераходы, нюансы чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адцяня́цца, ‑яецца; незак.
1. Вылучацца, станавіцца больш прыкметным, акрэсленым. У ружовасці снегу адцяняюцца [адбіткі] конскіх падкоў. Бядуля.
2. Зал. да адцяняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)