адхлы́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. адхлы́н
Р. адхлы́ну
Д. адхлы́ну
В. адхлы́н
Т. адхлы́нам
М. адхлы́не

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Адхлы́н ’адпачынак, перадышка’ (Юрч. Сін., Яўс.), рус. отхлянуть, отхленуть ’адпачыць’. Сюды ж рус. хлын ’лодар, гультай’ і хлынь ’замаруджаны ход каня’. Неверагодна Фасмер, 3, 173, рус. отхлянуть звязвае з хлебать. Супастаўленне Праабражэнскім, 2, 130, рускага слова з бел. адхлан (гл.) таксама спрэчнае, абедзве формы ён выводзіць з холад. Ільінскі (ИОРЯ, 20, 4, 157) лічыць генетычна роднаснымі рус. хлын, хлынь і хлынуть. Паколькі апошняе звязваецца з укр. хлюнути, польск. chlunąć, балг. хлун і інш., існуе магчымасць для рэканструкцыі *xlunǫti (* < xlǫnǫti < *xlǫbnǫti/xlębь). Параўн. бел. хляба і хлюпа ў значэнні ’дрэннае надвор’е’ з бел. адхлуп (гл.) і адхлын (гл. Мартынаў, Слав. акком., 131; ён жа, Бел.-рус. ізал., 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пратхла́нне ’перадышка, прасвятленне (ад працы)’ (Янк. 3., Шат.). Гл. адхлын.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адхлу́п ’адпачынак, перадышка’, адхлупіць ’зрабіцца лягчэй’ (Яўс.). Параўн. адхлын (гл.) у тым жа значэнні, што і адхлуп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адхла́н ’прахалода, адпачынак’ (Нас.), атхлань ’палёгка’ (Яруш.), адхланне ’спакой, адпачынак’ (Янк. II). Відаць, з адхолон, гл. халонуць. Параўн. Праабражэнскі, 2, 130. Магчыма, таксама кантамінацыя з адхлын ’адпачынак’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)