адсыла́нне гл. адаслаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсыла́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. адсыла́нне
Р. адсыла́ння
Д. адсыла́нню
В. адсыла́нне
Т. адсыла́ннем
М. адсыла́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адсыла́нне ср. отсы́лка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсыла́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсылаць — адаслаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адасла́ць, адашлю́, адашле́ш, адашле́; адашлём, адашляце́, адашлю́ць; адашлі́; -сла́ны; зак.

1. што. Паслаць, адправіць што-н. каму-н.

А. грошы сыну.

2. каго. Адправіць, накіраваць каго-н. куды-н. з якой-н. мэтай па якой-н. прычыне.

А. дзяцей у вёску.

3. каго (што). Прапанаваць звярнуцца куды-н., дзе можна знайсці даведку; зрабіць спасылку на каго-, што-н.

А. чытача да першакрыніцы.

4. што. Адправіць назад пасланае, вярнуць.

А. назад бандэроль.

|| незак. адсыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адсыла́нне, -я, н. і адсы́лка, -і,

ДМ -лцы, ж.

|| прым. адсы́лачны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отсы́лка ж.

1. адсыла́нне, -ння ср., адсы́лка, -кі ж.;

2. адпраўле́нне, -ння ср., адпра́ўка, -кі ж.; см. отсыла́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)