адскака́ць, -скачу́, -ска́чаш, -ска́ча; -скачы́; зак.

1. Скончыць скакаць.

А. на адной назе.

2. Выканаць танец; станцаваць.

Цэлы вечар адскакаў.

А. казачка.

3. Праехаць на кані якую-н. адлегласць галопам.

Адскакаў на гнядым пяць кіламетраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адскака́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адскачу́ адска́чам
2-я ас. адска́чаш адска́чаце
3-я ас. адска́ча адска́чуць
Прошлы час
м. адскака́ў адскака́лі
ж. адскака́ла
н. адскака́ла
Загадны лад
2-я ас. адскачы́ адскачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адскака́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адскака́ць сов.

1. (отъехать вскачь) отскака́ть;

2. отпры́гать;

3. (кончить скакать) отскака́ть;

4. (кончить плясать) отпляса́ть, оттанцева́ть;

5. (исполнить пляску) отпляса́ть, спляса́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак., што.

1. Праехаць наўскач якую‑н. адлегласць. Ля поплава злазіць Дзяўчынка з каня.. Прысела. Шляхі затамілі за дзень. Сто вёрст адскакала Пякельных, як вар. Куляшоў.

2. Выканаць які‑н. танец; станцаваць. Мы й тое помнім — І не жах, Як адскакалі танцаў шмат У зрэбных Галіфэ-штанах Пад дружны гул ад голых пят. Броўка. // Скончыць скакаць. Адскакаўшы сваё, пайшлі нарэшце дамоў жанчыны, і пачаліся сапраўдныя танцы. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отскака́ть сов. адскака́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отпры́гать сов., разг. адскака́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отпляса́ть сов., разг. адскака́ць, адтанцава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адскака́ны отпля́санный, спля́санный; см. адскака́ць5

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгру́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. Перастаць грукаць.

2. перан., што. Пабудаваць, зрабіць, арганізаваць што-н. вялікае, дарагое і пад.

А. сабе дом.

3. перан., што. Працуючы, выконваючы абавязак, адбыць, адслужыць нейкі час.

Два гады на чыгунцы адгрукалі.

4. што. Адскакаць, станцаваць.

А. польку на танцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Перастаць грукаць. Пройдзе час, адгрукаюць гарматы, Змоўкнуць стрэлы, Знікнуць хмары дыму. Броўка.

2. перан.; што. Пабудаваць, адбудаваць або зрабіць што‑н. вялікае, значнае. — Заходзьце, сядайце за стол, цесляры, — Адгрукалі хату на славу. Бялевіч.

3. што. Адскакаць, станцаваць. Відаць, такі ўжо клімат тут [на курорце] гаючы, што нават самавітыя дзядзькі і цёткі, забыўшыся пра свае радыкуліты, прастрэлы і рэўматычныя ламоты, адгрукаюць вам «Польку-Янку» ці «Лявоніху». Вірня.

4. перан.; што. Працуючы, выконваючы абавязак, адбыць, адслужыць нейкі час. [Юнак:] — Два гады ў аўтароце разам адгрукалі. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)