адсве́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. адсве́т
Р. адсве́ту
Д. адсве́ту
В. адсве́т
Т. адсве́там
М. адсве́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адсве́т, -ту м., см. во́дсвет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсве́т, ‑у, М ‑свеце, ж.

Тое, што і водсвет. Ужо сонца пакінула пакой. Толькі адна сцяна мылася яго адсветам. Гартны. Бакі .. [хмарак] чорныя, краі залацяцца чырвоным адсветам. Чорны. Тваё сэрца — адсвет бліскавіц. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсве́чваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.

Даваць адсвет, адбіваць святло; адліваць колерам чаго-н; адбівацца.

Золатам адсвечвае лісце дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)